Вы тут

Зацверджана канцэпцыя забеспячэння пагранбяспекі Беларусі да 2022 года


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 кастрычніка падпісаў указ нумар 410, якім зацверджана Канцэпцыя забеспячэння пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2018-2022 гады. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, піша БЕЛТА


У дакуменце сфармуляваны асноўныя нацыянальныя інтарэсы дзяржавы ў пагранічнай прасторы, вызначаны мэты, задачы і прынцыпы па эфектыўнай ахове граніцы, а таксама прыярытэтныя напрамкі ўдасканалення і развіцця органаў пагранічнай службы на пяць гадоў.

Канцэпцыя будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці абароны нацыянальных інтарэсаў у пагранічнай прасторы Рэспублікі Беларусь, умацаванню пояса добрасуседства з сумежнымі дзяржавамі.

Савету Міністраў даручана ў трохмесячны тэрмін зацвердзіць комплекс мер па рэалізацыі канцэпцыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?