Вы тут

Брэсцкі драмтэатр прадставіць спектакль "Не ўсякі злодзей - рабаўнік"


Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (БАТД) 19 кастрычніка прадставіць прэм'еру спектакля "Не ўсякі злодзей - рабаўнік", паведаміла кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі Вера Шэлест, піша БЕЛТА.


Фота: pervoe.fm

Рэпертуар тэатра ў 75-м сезоне папоўніць фарс-камедыя паводле п'есы італьянскага драматурга, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Дарыа Фо. Гісторыя адбываецца ў нашы дні. Галоўны герой пранікае ў кватэру багатых уладальнікаў, аднак яго план пажывіцца за іх кошт правальваецца. Спачатку ў кватэру звоніць жонка злодзея, якая ведае, што муж цяпер "на рабоце". Затым вяртаецца гаспадар з палюбоўніцай. Інтрыга ў тым, як няпрошаны госць выкруціцца з гэтай далікатнай сітуацыі.

"Спектакль разлічаны на шырокую аўдыторыю. Сюжэт развіваецца бурна, сачыць за ім цікава. Пры выбары жанра ў першую чаргу мы зрабілі стаўку на тое, што запатрабавана гледачамі. Самыя касавыя пастаноўкі Брэсцкага акадэмічнага тэатра - камедыі і дзіцячыя спектаклі", - адзначыла Вера Шэлест. 

Пастаноўку ажыццявіў заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі рэжысёр Аляксандр Козак. Мастак Мікалай Паўтарака прапанаваў лаканічнае сцэнаграфічнае афармленне ў сучасным стылі. Над касцюмамі артыстаў папрацавала мастак-пастаноўшчык Таццяна Карвякова.

БАТД да канца года плануе прадставіць яшчэ дзве прэм'еры. Пад кіраўніцтвам рэжысёра Цімафея Ільеўскага трупа пачала ўжо рэпетыцыі спектакля "Тэатр аднаго гледача". Яго калега Дзяніс Фёдараў паставіць казку "Дзюймовачка". У новым сезоне калектыў брэскага тэатра абяцае парадаваць гледачоў і іншымі сюрпрызамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».