Вы тут

Фестываль моладзі прыгранічча адбудзецца ў Віцебску


19-20 кастрычніка ў абласным цэнтры ў Віцебскім дзяржаўным ўніверсітэце імя П.М. Машэрава будзе праходзіць фестываль моладзі прыгранічча “З чаго пачынаецца Радзіма?”


Фота: vitvesti.by

— Прамое пацверджанне і дзеянне міжрэгіянальных пагадненняў паміж маладзёжнымі арганізацыямі Беларусі і Расіі — гэта менавіта фестываль моладзі прыгранічча, які аб’яднае маладых настаўнікаў, журналістаў, актывістаў БРСМ і РСМ — усяго больш за 300 чалавек, — зазначылі ў Цэнтральным камітэце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

У праграме мерапрыемства — спартландыя на камандаўтварэнне, прэзентацыя Расійска-Беларускага злёту маладых настаўнікаў. Таксама запланавана работа конкурсных і дыскусійных пляцовак: конкурс медыяпраектаў “Калі скажуць слова Радзіма?” і круглы стол “Маладыя журналісты”, конкурс маладзёжных праектаў “Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва” і круглы стол “Сустрэча будучых дыпламатаў і парламентарыяў”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.