Вы тут

Фігурысты з больш чым 30 краін выступяць на турніры ў Мінску


Каля 150 фігурыстаў з больш чым 30 краін прымуць удзел у рэйтынгавым турніры Minsk-Arena Ice Star, піша БЕЛТА.


Фота: miami.realotziv.com

Спаборніцтвы пройдуць у беларускай сталіцы ўжо ў сёмы раз і стануць тэставымі перад чэмпіянатам Еўропы па фігурным катанні, які "Мінск-Арэна" прыме ў студзені 2019 года. Пераможцы Minsk-Arena Ice Star будуць вызначаны ў чатырох катэгорыях: жаночае адзіночнае катанне, мужчынскае адзіночнае катанне, парнае катанне, спартыўныя танцы на лёдзе. За ўзнагароды турніру, які пройдзе з 18 па 21 кастрычніка, нароўні з вопытнымі майстрамі пазмагаюцца юніёры.

Упершыню спаборніцтвы Ice Star адбыліся ў 2012 годзе, а з наступнага сезону сталі рэйтынгавым турнірам Міжнароднага саюза канькабежцаў (ISU). Мінскі турнір уключаны ў афіцыйны каляндар спаборніцтваў ISU. Галоўнымі арганізатарамі з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Беларускі саюз канькабежцаў, МКСК "Мінск-Арэна".

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...

Грамадства

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне рэктараў і кіраўнікоў раёнаў і прадпрыемстваў.

Калейдаскоп

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Пазнаёміцца з навінкамі ад беларускіх дызайнераў можна было на тыдні моды, які праходзіў у Мінску з 7 да 11 лістапада.