Вы тут

У Светлагорску дзеці стаялі на падаконніку пятага паверха


Ранкам у цэнтр аператыўнага кіравання Светлагорскага раённага падраздзялення МНС паступіла паведамленне аб знаходжанні двух дзяцей на падаконніку пятага паверха дома па вуліцы Шасэйная. Фортка акна была адкрыта. Да месца аператыўна выехалі ратавальнікі, у той час як дыспетчар працягнула высвятляць абставіны здарэння.


Праз дзве хвіліны работнікі МНС прыбылі да месца выкліку. Неадкладна была пачата работа па ўстаноўцы аўталесвіцы ў акно пятага паверха, у той час як адзін з ратавальнікаў, падняўшыся на пяты паверх, здолеў адцягнуць увагу дзяцей, прымусіць адысці ад акна і, наладзіўшы кантакт са старэйшым з іх, пераканаў таго адкрыць уваходныя дзверы.

Высветлілася, што ў кватэры без нагляду дарослых знаходзяцца дзяўчынка 2016 года нараджэння і хлопчык 2014 года нараджэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, маці малалетніх дзяцей прыкладна ў 9 гадзін раніцы з'ехала па асабістых справах, зачыніўшы дзяцей адных у кватэры. Ратавальнікі сумесна з супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў неадкладна паведамілі ёй пра здарэнне і чакалі прыходу жанчыны. Дзеці ў медыцынскай дапамогі не мелі патрэбу, паведамілі ў МНС.

Пра гэта здарэнне Светлагорскае раённае падраздзяленне МНС праінфармавала старшыню Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта, пасля чаго ўсе яго абставіны былі разгледжаны на пасяджэнні рабочай групы па каардынацыі дзейнасці назіральных камісій Светлагорскага раёна. У цяперашні час раённым аддзелам адукацыі вядзецца разбіральніцтва па гэтым факце.

МНС нагадвае: не пакідайце дзяцей без нагляду!

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.