Вы тут

Тэмпературныя рэкорды дня пабіты 16 кастрычніка на большай частцы Беларусі


Тэмпературныя рэкорды дня пабіты 16 кастрычніка на большай частцы Беларусі, піша БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.


Так, паводле даных спецыялістаў, у Віцебскай вобласці тэмпературныя рэкорды зафіксаваны на ўсіх станцыях метэаназіранняў, у Мінскай вобласці не перавышаны рэкорд дня толькі ў Мінску. У Магілёўскай вобласці рэкорды зафіксаваны таксама практычна ўсімі станцыямі, за выключэннем Мсціслава, у Гомельскай вобласці выключэнне склалі толькі Васілевічы і Жыткавічы.

У Гродзенскай вобласці тэмпературныя рэкорды ў мінулыя суткі былі зафіксаваны толькі ў Гродне, Навагрудку і Ашмянах. У Брэсцкай вобласці - толькі на метэастанцыі Палескай.

Самая высокая тэмпература 16 кастрычніка была зафіксавана ў Брагіне - плюс 22,8 (папярэдні рэкорд - плюс 19,1).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».