Вы тут

Сацапытанне: важней за ўсё для беларусаў сям'я


Больш за 90 працэнтаў жыхароў нашай краіны гатовыя аддаваць максімум сіл і часу сваёй сям'і.

Пра гэта сведчыць даследаванне, якое праводзілася па замове даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і менеджменту (ІПМ). У апытанні прынялі ўдзел 1016 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія прадстаўляюць усе ўзроставыя, сацыяльныя і гендарныя групы насельніцтва.


Галоўныя каштоўнасці

Як падкрэсліла Дар'я Урбан, сацыёлаг цэнтра ІПМ, ў анкеце было 74 пытанні, складзеныя абсалютна нейтральна, без эмацыйнай афарбоўкі.

Такім чынам, на думку беларусаў, больш за ўсё заслугоўваюць грамадскага асуджэння: крадзеж чужой уласнасці – 94,4%, наркаманія – 94,1%, калі муж б'е жонку – 91,3%, атрыманне хабару – 86,5% алкагалізм – 84,1 %. Найбольш памяркоўна людзі ставяцца да нараджэння дзяцей па-за шлюбам – 27,9%, разводу – 25,8%, сэксуальных адносін да шлюбу – 24,7%, рэлігійнасці – 21,2%.

Што важна ў жыцці

Не важна

Важна

Аддаваць максімум часу і сіл сваёй сям'і

4,8

92,2

Клапаціцца аб навакольным асяроддзі і прыродзе

9,3

87,1

Добра бавіць час

1,1

86,5

Не лезці ў непрыемнасці і пазбягаць небяспекаў

10

84,9

Прытрымлівацца традыцый і звычаяў, прынятых у маёй сям'і або рэлігіі

12,1

83,6

Рабіць нешта добрае для грамадства

16,6

78,9

Заўсёды паводзіць сябе правільна, не здзяйсняць учынкаў, якія людзі не адабраюць

23

71,9

Быць вельмі паспяховым і дзяліцца сваімі дасягненнямі з грамадствам

24,6

68,7

Прапаноўваць новыя ідэі, быць творчай асобай, ісці сваім шляхам

27,5

65

Зарабіць шмат грошай і мець шмат дарагіх рэчаў

34,6

60,6

Жыць жыццём, поўнай захапляльных падзей, прыгод і рызыкі

37,3

56,2

Дар'я Урбан.Фота прэс-службы даследчага цэнтра ІПМ

Як працуем

Блок пытанняў быў прысвечаны адносінам людзей да працы. На першае месца 65,4% апытаных паставілі высокую аплату працы, для 45,8% важны зручны графік, для 37,3% – гарантаваная праца. Магчымасць праявіць ініцыятыву вітаюць ўсяго толькі 15,7% апытаных, гатовых узяць на сябе адказнасць і таго менш – 11,6%.

Цікавае стаўленне да працы ў разрэзе гендарных і узроставых адрозненняў. Як патлумачыла Дар'я, высокая аплата працы ў прыярытэце і ў мужчын, і ў жанчын, але для мужчын яна важней, чым для жанчын. Гэтак жа гнуткі графік важней для жанчын, чым ля мужчын. Маладое пакаленне (18-29 гадоў) нацэлена на высокую зарплату, адказнасць, магчымасць дасягнуць чагосьці і зручны графік. Для узроставай групы 45-60 гадоў найбольш важная гарантаваная праца.

На думку удзельнікаў апытання, вырашальнымі фактарамі пры прасоўванні па службе з'яўляюцца: працавітасць – 95,8%, давер начальства – 95,6%, уменне хутка вучыцца – 95,2%. Менш за ўсё на павышэнне на пасадзе ўплываюць: узрост – 49,7%, наяўнасць дзяцей – 32,6%, пол – 30%.

Як бавім вольны час

Забавы ў вольны час часцей за ўсё беларусы выбіраюць з тых, якія можна атрымаць бясплатна: 81,7% слухаюць музыку, 76,85 глядзяць кіно, на трэцяй пазіцыі – заняткі спортам, але гэта ўсяго толькі 25,5%. Найменш папулярныя ва ўдзельнікаў апытання такія забавы як наведванне выстаў і музеяў – 7,2% тэатра – 6,4%, ужыванне алкаголю – 5,3%.

Цікава, што часта вандруюць па Беларусі 8,9% апытаных, а 39,2% – ніколі не цікавіліся сваёй краінай. Што тычыцца замежных паездак, то не бывалі ў іншых краінах 53% апытаных, часта выязджаюць за мяжу 2,6%, умерана – 10,9%, рэдка – 33,6%.

Выбар забаў напрамую звязаны з даходамі людзей. Больш падарожнічаюць і займаюцца спортам тыя, хто мае высокі даход, яны ж у свой вольны час чытаюць спецыяльную літаратуру.

Людзі ва ўзросце 18-29 гадоў у вольны час наведваюць кафэ і рэстараны, а таксама займаюцца спортам, часцей за астатніх падарожнічаюць, наведваюць навучальныя мерапрыемствы, выставы і музеі. Самыя актыўныя чытачы мастацкай літаратуры –людзі, які перасягнулі 61-гадовую мяжу.

Шчаслівых больш чым незадаволеных

Апошнія пытанні анкеты былі абагульняючымі. Адказы на пытанне: “Ці шчаслівыя вы” размеркаваліся наступным чынам: вельмі шчаслівыя – 19,3%, хутчэй  шчаслівыя – 68,1%, не вельмі шчаслівыя – 12%, вельмі нешчаслівыя – 0,5%. Абсалютна задаволены сваім жыццём 10,8%, сярод “хутчэй задаволеных” аказалася 30,6%, нейтральна ацэньваюць сваё становішча 39,4% апытаных, хутчэй незадаволеныя – 14%, цалкам незадаволеныя – 5,2%.

Падводзячы вынікі, Дар'я Урбан адзначыла, што апытанне паказала высокі патэнцыял у многіх сферах, няма вялікага гендарнага разрыву, а таксама моладзь апынулася лепш і больш сур'ёзнай, чым склаліся пра яе стэрэатыпы.

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.