Вы тут

У Мінску бытоўка звалілася з паўпрычэпа на легкавік


Здарэнне адбылося каля дома № 36 на вул. Я. Чачота 17 кастрычніка.


- Кіроўца «МАЗа» не пракантраляваў мацаванне і размяшчэнне грузу. У выніку пры руху аўтамабіля па мясцовым праездзе ўздоўж вул. Чачота бытоўка звалілася з паўпрычэпа на легкавую машыну, прыпаркаваную каля краю праезнай часткі. Ніхто не пацярпеў, - распавяла старэйшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Любоў Трапашка.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць, што згодна з п. 183 ПДР, перад пачаткам руху і ў дарозе кіроўца абавязаны кантраляваць размяшчэнне, мацаванне і стан грузу, каб пазбегнуць яго зрушэння і падзення, а таксама магчымай пагрозы бяспекі дарожнага руху.

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.