Вы тут

Старты надзей нашага юнацтва


Я добра памятаю той снежны, з завірухай, марозны лютаўскі дзень у 1960 годзе, калі ўступіў у ВЛКСМ. Жаданне стаць камсамольцам было вялікае.


Я тады вучыўся ў восьмым класе Коленскай сярэдняй школы Жыткавіцкага раёна, мне было 15 гадоў. Нам з сябрам-аднакласнікам камітэт камсамола школы даў рэкамендацыю для ўступлення ў рады ВЛКСМ. І вось мы, зусім юныя вясковыя хлопцы, у сцюжу, завіруху амаль па снежным бездарожжы паехалі на веласіпедах — грамадскі транспарт амаль не хадзіў — за 15 кіламетраў у Жыткавіцкі райкам камсамола. І зараз памятаю, як яго першы сакратар запыталася ў нас, як мы вучымся і паводзім сябе, які ўдзел прымаем у грамадскай рабоце і жыцці школы, якія маем даручэнні. Нас прынялі, і якая была радасць, што мы сталі камсамольцамі. І зараз захоўваю камсамольскі білет і значок як памяць аб тых часах.

Добра памятаю, як з вялікім жаданнем піянеры і камсамольцы школы, у тым ліку і я, удзельнічалі ў ваенна-спартыўных гульнях «Зарніца» і «Арляня», начавалі ў палатках, спявалі песні каля вогнішча. Прымалі ўдзел у спартландыях і «Стартах надзей», выконвалі нарматывы на значок «Гатовы да працы і абароны». Дапамагалі роднаму калгасу ва ўборцы ўраджаю. Праводзілі многа іншых цікавых мерапрыемстваў.

Лічу, што знаходжанне ў камсамоле для мяне, як і для многіх юнакоў і дзяўчат тых гадоў, было толькі станоўчым. Я аб гэтым не шкадую. Не дзеля карысці я калісьці быў камсамольцам. А яшчэ ён для мяне — гэта мая маладосць, маё першае каханне, мае школьныя і студэнцкія гады, падчас якіх я сустрэў сяброў, гэта росквіт краіны... Усё сказанае вышэй — гэта старонкі гісторыі камсамола і былой вялікай дзяржавы, і іх трэба памятаць і паважаць.

Уладзімір Міхайлавіч РУДЗІНСКІ, г. Гомель

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».