Вы тут

На конкурсе ІNSРО 2018 беларусы заваявалі «серабро» і «бронзу»


У пачатку кастрычніка ў Стамбуле (Турцыя) праходзіў міжнародны конкурс навуковых работ Іntеrnаtіоnаl Sсіеnсе рrоjесt Оlуmріаd, ІNSРО 2018. Беларускія школьнікі ўдзельнічалі ў ім упершыню і прывезлі дадому высокія ўзнагароды — «серабро» і «бронзу».


ІNSРО з'яўляецца найбуйнейшым у рэгіёне форумам маладых вучоных, які праводзіцца з 2007 года пад патранатам міністэрства адукацыі Турцыі. З 2014 года ІNSРО набыў міжнародны статус. Сёлета конкурс аб'яднаў 26 краін-удзельніц, на ім было прадстаўлена 68 праектаў з больш чым 200, адабраных па выніках папярэдняй экспертызы членамі журы з ліку міжнародных экспертаў.

Абарона праектаў праходзіла ў чатырох секцыях: «Здароўе», «Інжынірынг», «Навакольнае асяроддзе» і «Энергія». Па ўмовах конкурсу прадстаўленая даследчая работа павінна быць выканана ўдзельнікамі самастойна, быць цалкам завершанай і мець практычную значнасць.

Навучэнцы аб'яднання па інтарэсах «Батаніка і прыкладная біялогія» Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства Уладзіслаў Андрайчук і Паліна Кракасевіч выконвалі свае навуковыя даследаванні пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Алесі Аляксандраўны Шавялёвай у перыяд з верасня 2016 года па май гэтага года.

Навучэнцы прэзентавалі свае праекты ў двух фарматах: у выглядзе стэндавай абароны з загадзя падрыхтаваным дакладам і ў гутарцы з членамі журы. У ходзе прэзентацый тыя маглі задаваць любыя пытанні па тэме даследавання. Паколькі рабочай мовай конкурсу з'яўляецца англійская, ад удзельнікаў патрабавалася не толькі глыбокае валоданне прадметам даследавання, але і выдатнае веданне профільнай лексікі англійскай мовы.

Акрамя прэзентацыі ўласных праектаў, беларускія школьнікі атрымалі ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з навуковымі работамі навучэнцаў з іншых краін, пагутарыць з навукоўцамі-эколагамі і аднагодкамі ў нефармальнай абстаноўцы, абмяняцца ідэямі, а на Дні культур паказаць народныя традыцыі Беларусі, пачаставаць усіх удзельнікаў конкурсу стравамі нацыянальнай кухні.

Па выніках прадстаўлення навуковых работ Уладзіслаў Андрайчук быў адзначаны сярэбраным медалём у секцыі «Інжынірынг» за свой праект «Аэрафільная водарасць Trеntероhlіа Umbrіnа Kutz як новы перспектыўны біятэхналагічны аб'ект», а Паліна Кракасевіч — бронзавым медалём у секцыі «Здароўе» за праект «Ацэнка антыфунгальных і кансервавальных уласцівасцяў міцэлію базідыяміцэтаў у працэсе вытворчасці касметыкі».

Акрамя гэтага, Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства атрымаў магчымасць стаць афіляванай арганізацыяй конкурсу. Гэта азначае, што ў далейшым два праекты, выкананыя пад кіраўніцтвам педагогаў цэнтра, будуць дапушчаныя да ўдзелу ў конкурсе без папярэдняга ацэньвання.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.