Вы тут

Беларускія тэнісісткі згуляюць са славацкімі


26—27 кастрычніка пройдзе матч другога раўнда плэй-оф І групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса Славакія — Беларусь. Сустрэчы тэнісістаў дзвюх камандаў адбудуцца на корце Нацыянальнага тэніснага цэнтра NTC Aegon Arena ў Браціславе. Нашы сапернікі выбралі для будучага матча грунтавое пакрыццё. Капітан беларускай каманды Уладзімір Валчкоў абвясціў спіс гульцоў, якія прымуць удзел у паядынках. Гэта Ілья Івашка, Ягор Герасімаў, Яраслаў Шыла, Аляксандр Згіроўскі і Максім Мірны. Адзначым, што беларусы сёння займаюць 32-е месца ў рэйтынгу камандаў у Кубку Дэвіса.


Каманда Славакіі ў гэтым спісе знаходзіцца крыху ніжэй — на 35-й пазіцыі. Дома яны выступяць такім складам: Марцін Кліжан, Лукаш Лацка, Філіп Полашэк, Норберт Гомбаш, Ігар Зеленай, капітан каманды — Дамінік Хрбаты.

Нагадаем, найлепшым вынікам для беларускай каманды ў Кубку Дэвіса з'яўляецца выхад у паўфінал Сусветнай групы ў 2004 годзе, а найлепшым у славакаў лічыцца выхад у фінал у розыгрышы 2005 года. Тады на дамашняй арэне ва ўпартым паядынку яны саступілі зборнай Харватыі з лікам 2:3.

На старце цяперашняга сезона ў лютым беларускія тэнісісты прайгралі ў Санкт-Пёльтэне камандзе Аўстрыі з «сухім» лікам 0:5, а ў сярэдзіне верасня ў Маскве саступілі расіянам — 2:3. Славакі ў гэтым сезоне правялі адзін матч, прайграўшы ў пачатку красавіка на сваёй арэне камандзе Босніі і Герцагавіны — 2:3. Гісторыя сустрэч Беларусі і Славакіі налічвае адзін паядынак, ён адбыўся ў верасні 2010 года на кортах Палаца тэніса ў Мінску. На аналагічнай стадыі ў барацьбе за захаванне прапіскі ў І групе Еўра-Афрыканскай зоны наша каманда саступіла славацкім тэнісістам з лікам 1:4. За зборную Беларусі ў тым матчы гулялі Уладзімір Ігнацік, Максім Мірны, Сяргей Бетаў і Андрэй Васілеўскі. Прайграўшы тую матчавую сустрэчу, беларусы апусціліся ў дывізіён рангам ніжэй і пачыналі наступны сезон з ІІ групы Еўра-Афрыканскай зоны.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».