Вы тут

Фінансавая міліцыя раскрыла шэрую схему гандлю дарагой бытавой тэхнікай


Як паведамілі «Звяздзе» ў Камітэце дзяржаўнага кантролю, фінансавая міліцыя раскрыла шэрую схему гандлю дарагой бытавой тэхнікай.


Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Мінскай вобласці і горадзе Мінску спынены гандаль бытавой тэхнікай праз інтэрнэт без выплаты падаткаў. Затрымана некалькі чалавек, якія ўвозілі і рэалізоўвалі на тэрыторыі краіны шырокадыяганальныя тэлевізары апошніх мадэляў, гукавыя панэлі і дарагую тэхніку з парушэннем дзеючага заканадаўства.

У поле зроку аператыўнікаў фінансавай міліцыі сталічная фірма па продажы бытавой тэхнікі трапіла яшчэ ў 2017 годзе. Як высветлілася, толькі частку сваіх тавараў камерцыйная структура рэалізоўвала з выплатай усіх падаткаў. Астатнія набывалі і прадавалі за наяўны разлік. Гэтыя здзелкі не адлюстроўваліся ў бухгалтарскай дакументацыі, што дазваляла арганізатарам шэрай схемы не плаціць падаткі пасля рэалізацыі няўлічанай бытавой тэхнікі.

Усяго ў бюджэт не паступіла больш за 570 тысяч рублёў. У дачыненні да кіраўніка камерцыйнай структуры заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

Асобна трэба сказаць, што ў незаконны бізнес былі ўцягнутыя жыхары беларуска-польскага памежжа. «Пад заказ» сталічнай фірмы яны ўвозілі на тэрыторыю краіны бытавую тэхніку, якая захоўвалася ў Мінску ў арандаваным гаражы і прыватным доме кіраўніка камерцыйнай структуры.

У ходзе праверкі выяўлена каля 70 адзінак бытавой тэхнікі без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё. Кошт канфіскаваных тавараў складае не менш за 120 тысяч долараў.

Сяргей КУЛАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».