Вы тут

Назіраецца новая хваля цікавасці да Першай сусветнай вайны


Выдавецкі дом “Звязда” сумесна з прэс-цэнтрам Дома прэсы правялі круглы стол на тэму “Вынікі і наступствы Першай Сусветнай вайны для Беларусі”. У ім прынялі ўдзел знаныя даследчыкі нашай краіны, навуковы інтарэс якіх скіраваны менавіта на дадзеную тэму.


Гэта доктар гістарычных навук, “прафесар Беларускага культурнага цэнтра духоўнага Адраджэння” Анатоль Шаркоў, вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Андрэй Салаўянаў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі кандыдат гістарычных навук, дацэнт Міхаіл Смалянінаў, загадчык аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Сяргей Траццяк, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Валянцін Мазец, гісторык, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне”, аўтар праекта “У пошуках страчанага” Уладзімір Ліхадзедаў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры новай і навейшай гісторыі Беларусі Гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Бурачонак, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры новай і навейшай гісторыі Беларусі Гістарычнага факультэта БДУ Андрэй Максімчык.

Як адзначыў Андрэй Салаўянаў, у апошні час назіраецца вялікі рост цікавасці да тэмы Першай сусветнай вайны, таму невыпадкова прысутныя выбралі для абмеркавання менавіта яе.

– Вялікая колькасць супрацоўнікаў Інстытута гісторыі займаецца даследаваннем Першай сусветнай вайны, – адзначае Салаўянаў. – Да таго ж мы рады таму, што да нас прыходзяць маладыя супрацоўнікі, аспіранты, якія хочуць займацца менавіта Першай сусветнай. Яны знаходзяць штосьці новае і ў той жа час працягваюць традыцыі акадэмічнай школы. У апошні час гэта тэма набыла другое дыханне, бо ў савецкі перыяд яна даследавалася менш. Страты ў гэтай вайне былі не такімі вялікімі, як падчас Вялікай Айчыннай. Мы рады таму, што нашы суседзі, калегі з іншых краін таксама цікавяцца тэмай Першай сусветнай вайны. Яны прыязджаюць да нас, прапаноўваюць новыя праекты, якія мы сумесна імкнёмся рэалізаваць.

Мадэратарам круглага стала выступіў дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда” Павел Сухарукаў.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Відэа падаецца ў скарочаным фармаце

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Калейдаскоп

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

Самае вялікае дасягненне «Звязды» — гэта яе чытачы.

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача.