Вы тут

Там ходзіць нашае дзяцінства басанож


З малой радзімы, што ў Шклоўскім раёне Магілёўшчыны, жыццёвыя шляхі завялі Уладзіміра Варанкова ў вялікі свет: на пасаду намесніка Генеральнага сакратара ААН


Тэлесюжэты, у якіх вядомыя людзі згадваюць пра свае родавыя карані, мясціны маленства — заўсёды кранаюць душу. Былі такім прыемна ўражаны й гледачы беларускіх тэлеканалаў у адзін з кастрычніцкіх вечароў. Мы даведаліся: бацька намесніка Генеральнага сакратара ААН Уладзіміра Варанкова, які з’яўляецца і кіраўніком Контртэрарыстычнага ўпраўлення, быў ураджэнцам вёскі Ржаўцы Шклоўскага раёна Магілёўшчыны. Іван Варанкоў вядомы як гісторык-славіст, прафесар Маскоўскага дзяржуніверсітэта.

Нагадаю, высокі чыноўнік ААН Уладзімір Варанкоў наведаў Мінск для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі пад эгідай АБСЕ “Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху”. Калі ж Прэзідэнт Беларусі з ім сустракаўся, то на пачатку сустрэчы адзначыў: нечаканасцю для яго было даведацца, што родавыя карані ў госця — там, дзе прайшлі дзіцячыя гады яго, Аляксандра Лукашэнкі. Там жа ён пазней працаваў кіраўніком некаторых арганізацый. А Уладзімір Іванавіч прызнаўся, што ўсё сваё дзяцінства правёў у вёсцы Ржаўцы: бегаў басанож, зграбаў сена, капаў бульбу, займаўся іншай працай.

Аляксандр Лукашэнка дадаў: ён вельмі рады, што Уладзімір Варанкоў пабывае на яго радзіме. “Хоць я нарадзіўся ў Оршы, побач зусім, паміж Смаленскам і Магілёвам, аднак усё сваё жыццё свядомае, дзіцячае і юнацкае правёў у Шклоўскім раёне. Адтуль мая мама, усе мае сваякі, — расказаў Прэзідэнт. — Таму перадавайце прывітанне нашай малой радзіме, не забывайце, прыязджайце. Няхай гэта сёння не цэнтр нейкай гаспадаркі, але вельмі перспектыўная, вельмі добрая вёсачка”. Прэзідэнт падзякаваў Уладзіміру Варанкову за ўдзел у арганізацыі канферэнцыі пад эгідай АБСЕ, удакладніў: “Вядома ж, без падрыхтоўкі, без вашага ўкладу гэтая канферэнцыя не мела б такога поспеху”.

Уладзімір Варанкоў адзначыў: беларускі народ вылучаецца гасціннасцю, якую ён заўсёды адчуваў, калі прыязджаў да сваякоў і сяброў. Беларус, які не быў у Беларусі апошнія сем гадоў, наведаў радзіму бацькі, а таксама Оршу, Копысь, Александрыю, Шклоў — пра тое ёсць тэлесюжэты ў інтэрнэце.

Іван Іванаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».