Вы тут

Ашхабад: знаёмства з беларускай кнігай


У сталіцы Туркменістана завяршыла працу XII Ашхабадская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш


Алесь Бадак (справа) у Ашхабадзе

Нашу краіну і яе кніжныя здабыткі ў далёкім Каракумскім краі прадстаўлялі шэсць выдавецтваў: “Мастацкая літаратура”, выдавецтва “Беловагрупп”, “Народная асвета”, Выдавецкі дом “Звязда”, “Пачатковая школа”, “Беларусь” і таварыства “Белкніга”.

На стэндзе Беларусі была прэзентавана кніга “Беларусь — Туркменістан: літаратурнае пабрацімства”, выдадзена ў Выдавецкім доме “Звязда”. Для размовы з гасцямі, наведнікамі прыйшлі героі выдання — сучасныя туркменскія паэты, празаікі Агагельды Аланазараў, Бягуль Анабаева, Максат Бяшымаў. Ім было што расказаць не толькі пра свае стасункі з беларускай літаратурай, знаёмствы з беларускімі пісьменнікамі, але — і пра Беларусь. І адказны сакратар часопіса “Гарагум” (“Каракум”) празаік Бягуль Анабаева, і дырэктар Туркменскай нацыянальнай кніжнай палаты празаік, паэт, публіцыст Агагельды Аланазараў не так даўно гасцявалі ў Мінску: паўдзельнічалі ў Міжнародным сімпозіуме літаратараў “Пісьменнік і час”. Дарэчы, у Мінску ў розную пару выйшлі тры кнігі А.?Аланазарава ў перакладзе на беларускую мову. Усе яны адрасаваны юнаму чытачу. Не так даўно Выдавецкі дом “Звязда” выпусціў і зборнік апавяданняў і вершаў Касыма Нурбадава на беларускай мове. Творы туркменскіх паэтаў з зайдроснай перыядычнасцю друкуюцца ў беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыцы. Нядаўна туркменскай тэме быў прысвечаны і адмысловы выпуск часопіса “Беларусь. Belarus”.

На беларускім стэндзе выставы-кірмаша

У Туркменістане дасягнута дамоўленасць пра пастаўку кніг з Ашхабада ў Беларусь. Туркменская дзяржаўная выдавецкая служба ў вырашэнні пытання кіруецца тым, што ў Беларусі вучацца літаральна тысячы студэнтаў з Каракумскага краю. І кніга з роднага дому, безумоўна, стане яшчэ адной нітачкай, якая будзе звязваць іх са сваёй культурай, Айчынай. Такі праект будзе рэалізоўвацца праз адну з мінскіх кнігарняў, якая ў хуткім часе займее новую назву: “Дружба”. Дарэчы, у Мінску не так даўно выдадзены й том паэзіі класіка туркменскай нацыянальнай літаратуры Махтумкулі ў перакладзе на беларускую мову. Яшчэ, відаць, не позна прэзентаваць яго ў згаданай кнігарні “Дружба”.

Кастусь Ладуцька

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.