Вы тут

Крымскія кветкі ў вянок


Сябры Беларускай аўтаноміі Еўпаторыі “Крым—Беларусь” адзначылі 105-годдзе з часу выхаду зборніка Максіма Багдановіча “Вянок”


Калі нядаўна пад патранатам Міністэрства культуры Рэспублікі Крым у Сімферопалі праходзіў ІV Літаратурны фестываль “КрымБукФест — 2018”, то паўдзельнічалі ў ім і крымскія беларусы. Арганізатарам фестывалю выступіла Крымская рэспубліканская ўніверсальная навуковая бібліятэка імя Івана Франка пры падтрымцы адміністрацыі г. Сімферопаля. У плыні фестывалю ва ўтульнай бібліятэчнай зале аддзела краязнаўства прайшла творчая сустрэча “Па старонках часопісаў “Крым — Север” і “Крым — Беларусь” з Дзінай Шаўчэнкай — галоўным рэдактарам гэтых выданняў.
На сустрэчы ішла цікавая размова пра ролю беларускіх СМІ ў жыцці беларускай дыяспары. Мы, у прыватнасці, абмеркавалі новы, 8-старонкавы фармат газеты “Голас Радзімы”. Мае сябры знаходзяць яе ў інтэрнэце, а некаторыя ж суполкі Крыма атрымліваюць і па пошце. Вельмі, казалі, хораша кладзецца тэматыка выдання ім на душу. То можа ёсць магчымасць, пыталі, нам у Еўпаторыю яе таксама дасылаць? Спадзяемся, як кажуць, на інфападтрымку з Бацькаўшчыны. Выступленні былі вельмі цікавыя: разважалі над прачытаным, выкліканымі асацыяцыямі. Кожны, пераканалася, можа нешта сваё адкрываць “за радкамі” газеты. Усе жадалі супрацоўнікам “Голасу Радзімы” поспехаў, віншавалі з наваселлем, уваходжаннем у сям’ю Выдавецкага дома “Звязда”.

Мы дзяліліся досведам: з якіх крыніц даходзяць да нас весткі пра Бацькаўшчыну (тэлебачанне, радыё, інтэрнэт, газеты, часопісы). У шчырай сяброўскай размове паўдзельнічалі Вольга Рудэнка, Міхаіл Юрахно, Уладзімір Цітавец, Ігар Класоўскі, Людміла Айзенштэйн, Міхаіл Асмалоўскі, Леніна Лапонава, Тамара Пухальская, Алена Кірыенка, Галіна Паліенка, Анатоль Галушка, Раіса Лагматава, Ала Талстая, Любоў Сяргеева. Трэці ўжо раз Дзіна Шаўчэнка прэзентавала свае часопісы на фестывалі “КрымБукФест” — і зноў то было імправізаванае свята беларускай культуры. Традыцыя!
І ўжо як старшыня Беларускай аўтаноміі Еўпаторыі “Крым — Беларусь” яна падрыхтавала паэтычнае “адступленне”, прысвечанае 105-м угодкам з часу выхаду зборніка Максіма Багдановіча “Вянок”. Гэта, як вядома, першая і адзіная прыжыццёвая кніга паэта, выдадзеная ў канцы 1913 года ў Вільні накладам у 2000 асобнікаў. “Вянок” прайшоў выпрабаванне часам, а вершы з яго па-ранейшаму хвалююць сэрцы, кранаюць патаемныя струны душы. Гучалі ж яны на гэты раз у выкананні Міхаіла Юрахно, Ігара Класоўскага. Песні на вершы любімага паэта спяваў Уладзімір Цітавец.

Дзіна Здараўцова, беларуская аўтаномія Еўпаторыі “Крым — Беларусь”

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».