Вы тут

Урад даручыў максімальна кансалідаваць працэдуры ў службах "адно акно"


У Беларусі ўстаноўлены пералік адміністрацыйных працэдур, па якіх прымаюцца заявы і выдаюцца рашэння праз службу "адно акно". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №740, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.


Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана з улікам пашырэння выкарыстання службамі "адно акно" інфармацыйных тэхналогій, сістэм і рэсурсаў ўносіць у Міністэрства юстыцыі прапановы аб дапаўненні гэтага пераліку, каб забяспечыць максімальную кансалідацыю адміністрацыйных працэдур у службах "адно акно".

У цяперашні пералік патрапілі 84 працэдуры. Яны датычацца розных сфер: жыллёвых праваадносін, сацыяльнай абароны, апекі або папячыцельства, адукацыі, юстыцыі, архітэктуры, горадабудаўніцтва і будаўніцтва, транспарту, падаткаабкладання, аховы навакольнага асяроддзя, кіравання нерухомасцю.

Пастанова ўступае ў сілу з 27 лістапада.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».