Вы тут

У Беларусі з пятніцы пачнецца пахаладанне


У Беларусі на выхадных чакаецца пахаладанне, піша БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.


Фота: fonday.ru

"Антыцыклон, які падарыў сонечнае і вельмі цёплае для гэтага часу надвор'е, адступае на Паволжа, і ў апошні дзень рабочага тыдня на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць больш халоднае паветра паўночных шырот. І хоць у гэтыя выхадныя дні дажджоў будзе няшмат, тэмпературны фон істотна панізіцца", - расказалі сіноптыкі.

У пятніцу, 19 кастрычніка, пры павышаным фоне атмасфернага ціску праз тэрыторыю Беларусі будзе праходзіць малаактыўны франтальны раздзел. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўначы краіны магчымы невялікі дождж. Уначы і раніцай у некаторых раёнах прагназуецца туман. Тэмпература паветра ўначы - 3-9 градусаў цяпла, удзень будзе ў асноўным 11-17 вышэй за нуль, толькі па поўдні краіны - да плюс 19.

У выхадныя дні ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халодным паветры паўночных шырот.


У суботу, 20 кастрычніка, будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень у некаторых раёнах па паўднёвым захадзе магчымы невялікія дажджы. Уначы і раніцай у некаторых раёнах слабы туман. Уначы чакаецца ад 1 да 8 градусаў цяпла, па поўначы магчымы замаразкі да мінус 3. Удзень прагназуецца 7-13 градусаў цяпла, па поўдні - да 15 са знакам плюс.


У нядзелю, 21 кастрычніка, будзе пераважна без ападкаў, толькі ў некаторых раёнах па паўднёвым захадзе краіны магчымы невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы - у асноўным 1-6 градусаў цяпла, месцамі, пераважна па паўночным усходзе Беларусі, замаразкі да нуля - мінус 3. Удзень будзе ад 6 да 12 градусаў цяпла.


У панядзелак, 22 кастрычніка, уначы без ападкаў, удзень атмасферны фронт, які ідзе з паўночнага захаду Еўропы, абумовіць па паўночным захадзе краіны кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі туман. Уначы на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі да нуля - мінус 4, у некаторых раёнах мінімальная тэмпература паветра не апусціцца ніжэй за 1-4 градусы цяпла. Удзень прагназуецца ад 6 да 13 вышэй за нуль.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.