Вы тут

ЗША перадалі Беларусі гродзенца, які хаваўся ад крымінальнага пераследу


Учора ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прадстаўнікі праваахоўных органаў Злучаных Штатаў Амерыкі перадалі прадстаўнікам Следчага камітэта Беларусі затрыманага і дэпартаванага з ЗША 21-гадовага жыхара Гродна, які амаль два гады хаваўся ад крымінальнага пераследу, паведамляе прэс-служба беларускага ведамства.


Фота: sk.gov.by

Дэпартаваны беларус у чэрвені 2015 года быў асуджаны судом Кастрычніцкага раёна Гродна за незаконны абарот псіхатропных рэчываў (арт. 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі). У перыяд адбыцця пакарання ён здзейсніў новыя злачынствы.

"У прыватнасці, 27 мая 2016 года ён набыў праз інтэрнэт асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва, з якім і быў затрыманы на наступны дзень у Гродне супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. У перыяд расследавання падазраваны схаваўся ад крымінальнага пераследу, у сувязі з чым яму было завочна выстаўлена абвінавачванне ў здзяйсненні двух злачынстваў - незаконным абароце псіхатропных рэчываў (арт. 328 КК Беларусі) і ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК Беларусі).

У якасці меры стрымання было абрана заключэнне пад варту і ўнесена пастанова аб абвяшчэнні вышуку, у тым ліку міжнароднага па лініі Інтэрпола", - адзначылі ў Следчым камітэце.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.