Вы тут

Са стужкі навін


У Магілёве прайшоў V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі 

У асноўных і спадарожных мерапрыемствах форуму, што праходзіў 10–12 кастрычніка, паўдзельнічала каля 2 тысяч чалавек. Форум праводзіўся пад эгідай беларускага Савета Рэспублікі ды расійскага Савета Федэрацыі. Галоўнай падзеяй на ім стала пленарнае пасяджэнне на тэму “Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі ды саюзнага будаўніцтва” з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Аляксандра Лукашэнкі ды Уладзіміра Пуціна. Секцыі праходзілі па пяці асноўных кірунках: аграрная палітыка, уніфікацыя й гарманізацыя заканадаўстваў, лічбавая эканоміка, моладзевая палітыка, міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека.

Упершыню пад час форуму прайшоў Савет дзелавога супрацоўніцтва, дзе асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння, сумесныя праекты абмеркавалі кіраўнікі кампаній, прадпрыемстваў Беларусі ды Расіі. На форум сабралася больш за 20 губернатараў рэгіёнаў Расіі. Падпісана больш за 70 дакументаў аб супрацоўніцтве: на міжурадавым, абласным і раённым узроўнях. Заключаліся экспартныя кантракты — усяго на суму звыш 500 млн долараў.

У плыні форуму працавала выстава-кірмаш рамёстваў, дзе сваю прадукцыю прадставілі майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фальклорныя аматарскія калектывы Беларусі ды Расіі. Прайшлі майстар-класы, выставы-продажы вырабаў мастацкіх рамёстваў, народныя гульнёвыя атракцыёны, фальклорныя праграмы з удзелам аматарскіх калектываў, дэгустацыя нацыянальных страў, спаборніцтвы ды іншыя імпрэзы. Ладзілася канцэртная праграма “Садружнасць культур — садружнасць народаў” з удзелам аматарскіх калектываў Беларусі ды Расіі.

Валанцёраў пазнаюць па адзенні 

Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі ўзоры параднай і спартыўнай формы беларускіх атлетаў і валанцёраў на ІІ Еўрапейскіх гульнях 2019 года. Прэзентацыя прайшла ў Палацы Незалежнасці. У ліку тых, хто прадстаўляў калекцыю, была яе дызайнер Юлія Латушкіна і гендырэктар прадпрыемства “Сола-Пінск” Васіль Гарагляд — там распрацавана й пашыта экіпіроўка. Цяпер у калекцыі, што атрымала назву “Прастора” 19 найменняў. Яе сімвал спалучаны з адзінай стылістыкай лагатыпа гульняў і ўвасабляе беларускія бязмежныя прасторы. За ідэю распрацоўкі экіпіроўкі для валанцёраў і ўдзельнікі акцыі “Полымя свету” ўзяты стылізаваны сюжэт дрэва жыцця, у якім адлюстраваны беларуская выцінанка, сімвалы відаў спорту. Факеланосцы, якія ўжо ў сакавіку пачнуць тур па гарадах і краінах, будуць рухацца ў белым адзенні, сімвалізуючы святло, чысціню намераў. Дзяўчаты з узнагароднай групы ўпрыгожаць галовы вянкамі з кветак, паколькі спаборніцтвы будуць праходзіць пад час святкавання Купалля.

Ураджайны верасень Арыны Сабаленкі 

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка названа лепшай тэнісісткай свету ў верасні па выніках галасавання на сайце Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Яна ў першы месяц восені выйграла турнір катэгорыі “Прэм’ер 5” у кітайскім горадзе Ухань і паднялася ў рэйтынгу WTA на 16?ю пазіцыю. Тэнісістка ў цудоўнай спартыўнай форме і прадаўжае на высокім узроўні выступаць на розных турнірах.

Паводле матэрыялаў БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».