Вы тут

Аршанцаў затрымалі з сеткамі і 87 кг рыбы, іх падазраюць у браканьерстве


Пра тое, што нелегалы пад покрывам цемры арудуюць на возеры Куроўскім у Аршанскім раёне, віцебскім дзяржінспектарам паведамілі відавочцы. Рэйдавая група выехала на вадаём.


Да берага прабіраліся пешшу, каб не спудзіць парушальнікаў. Тыя ў той момант ужо загружалі ў багажнік джыпа мяшкі з сеткамі і ёмістасці з вылаўленай рыбай, пасля чаго аўтамабіль накіраваўся ў бок Оршы. Насустрач падазраваным выехаў экіпаж ДАІ — машыну спынілі ў бліжэйшай вёсцы.

— У багажным аддзяленні джыпа інспектары знайшлі шэсць рыбалоўных сетак агульнай даўжынёй больш за 400 метраў, мокрую гумовую лодку, а таксама 87 кілаграмаў адборнага карася — усяго 118 асобін. Такі багаты ўлоў можна растлумачыць тым, што раней возера Куроўскае неаднаразова зарыблялася. Вадаём — упадабанае месца рыбакоў. Але тое, што па законе маглі вылавіць 17 чалавек (5 кілаграмаў у суткі на рыбалова), двое парушальнікаў сабралі сеткамі літаральна за пару гадзін, — расказалі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Зараз у дачыненні да дзеянняў затрыманых праводзіцца праверка. Іх могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за незаконную здабычу і транспартоўку рыбы. Нанесеная прыродзе шкода ацэньваецца ў суму каля 3,4 тысячы рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».