Вы тут

У Беларусі на аднаго жыхара вырабляецца мяса ўдвая больш, чым у Казахстане


Харчовая бяспека Беларусі знаходзіцца на высокім узроўні і мае станоўчую дынаміку. На аднаго жыхара краіны ў 2017 годзе выраблялася мяса ўдвая больш, чым у Расіі і Казахстане.


Па вытворчасці малака на душу насельніцтва Беларусь апярэджвае Казахстан у 2,5 раза, Арменію, Украіну і Расію — у 3-3,6 раза. У забеспячэнні харчовай бяспекі важная роля належыць вытворчасці збожжа, валавы збор якога (у вазе пасля дапрацоўкі) у 2017 годзе склаў 8 мільёнаў тон і перавысіў узровень 2010 года на 14,4 %.

Пакуль уборка ўраджаю яшчэ не скончана. На 1 кастрычніка валавы збор збожжа без кукурузы склаў 5,3, цукровых буракоў — 1,4, агародніны — 81,6 мільёна тон, бульбы — 580,3 тысячы тон.

У структуры рознічнага тавараабароту харчовыя тавары складалі 53 %. Насычэнне спажывецкага рынку харчовымі таварамі забяспечваецца ў асноўным за кошт вырабленага ў краіне. Сярод рэалізаваных арганізацыямі гандлю харчовых тавараў айчынныя складаюць 79,5 %, а па шэрагу тавараў попыт пакупнікоў практычна цалкам задавальняецца за кошт прадукцыі беларускіх вытворцаў.

Аб'ём экспарту харчовых тавараў склаў 2,837 мільярда долараў. Геаграфія паставак беларускіх прадуктаў налічвае 77 краін свету.

Марыя ПАЎЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.