Прарыўныя Горкі


Напярэдадні форуму ў аграрным універсітэце ў Горках адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя. Яе ўдзельнікі — вядучыя навукоўцы-аграрыі з Беларусі і Расіі, саюзныя парламентарыі, прадстаўнікі аграрнага бізнесу і мясцовых органаў улады — абмеркавалі і сфармулявалі тры прыярытэтныя напрамкі развіцця АПК Саюзнай дзяржавы.


Гэта: фарміраванне інавацыйных сістэм жывёлагадоўлі і стварэнне адзіных селекцыйна-генетычных цэнтраў, распрацоўка сістэмы машын сельскагаспадарчага прызначэння і ўкараненне на іх аснове сучасных рэсурса- і энергазберагальных тэхналогій у АПК, павышэнне якасці аграрнай адукацыі і сумесная падрыхтоўка кадраў.

— Усё гэта трэба, — лічыць Аляксандр Папкоў, — каб працаваць у аграрным сектары на апярэджанне і ісці ў нагу з часам, забяспечваючы харчовую бяспеку Саюзнай дзяржавы. Толькі сумясціўшы нашы інтарэсы, выпрацаваўшы правільныя і канкрэтныя кірункі работы, мы можам казаць пра тое, што мы — дзяржава, што мы не баімся ніякіх іншых санкцый.

Дарэчы, сёння ў беларускім АПК працуе 55,4 тысячы кіруючых работнікаў і спецыялістаў, ці 94 % ад патрэбы. Не хапае 3,6 тысячы чалавек, штогод выбывае 8 тысяч работнікаў, ці 14 %.

Узровень ведаў сучаснай вытворчасці кіраўнікоў і спецыялістаў недастатковы. Вышэйшую адукацыю маюць 45,5 % работнікаў. Акрамя таго, доля асоб пенсійнага ўзросту складае 26 %.

Такая ж сітуацыя і ў кадравым забеспячэнні аграрнай галіны Расійскай Федэрацыі.

Падрыхтоўку спецыялістаў для галіны ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюць чатыры аграрныя ВНУ і 28 каледжаў. У арганізацыі АПК штогод размяркоўваецца каля 2 тысяч спецыялістаў з вышэйшай і 3,3 тысячы з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

Марыя ПАЎЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.