Вы тут

Будучыня Саюзнай дзяржавы залежыць ад кадравага патэнцыялу


«Тэма эканамічнай бяспекі актуальная не толькі для Саюзнай дзяржавы, але і для ўсяго свету. Мы павінны хутка навёрстваць упушчанае перш за ўсё ў мікраэлектроніцы, біятэхналогіях, у галіне штучнага інтэлекту. Патрэбна стратэгія доўгатэрміновага супрацоўніцтва і сучасныя праекты», — такое меркаванне агучыў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў, адзін з мадэратараў секцыі «Міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека», пасяджэнне якой адбылося ў рамках V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Яе ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі ІT-цэнтраў, дзелавых і навуковых колаў дзвюх краін. Спецыялісты абмеркавалі асноўныя кірункі беларуска-расійскага супрацоўніцтва на міжнароднай арэне, актуальныя пытанні забеспячэння эканамічнай і інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы і іншыя тэмы.


Сваім бачаннем павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі Саюзнай дзяржавы за кошт высокатэхналагічных і навукаёмістых вытворчасцяў падзяліўся генеральны дырэктар навукова-вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «АДАНІ» Уладзімір Лінёў. Дарэчы, прадпрыемства, якое ён узначальвае, займаецца вытворчасцю высокатэхналагічнай лічбавай рэнтгенаўскай тэхнікі ў Беларусі. Гэта адзін з сусветных лідараў у стварэнні і ўкараненні навукаёмістых прарыўных, рэвалюцыйных інавацый у сегменце рынку рэнтгенаўскага абсталявання.

Будучыня Саюзнай дзяржавы залежыць ад кадравага патэнцыялу, ад той моладзі, якая сёння асвойвае азы будучых прафесій ва ўстановах адукацыі Беларусі і Расіі. «Фарміраванне адзінай адукацыйнай і навукова-тэхналагічнай прасторы ў рамках Саюзнай дзяржавы — адзін з галоўных кірункаў саюзнай палітыкі», — падкрэсліў загадчык кафедры тэхналогіі праграмавання факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Курбацкі.

Сярод прычын, якія сёння запавольваюць развіццё інфарматызацыі Саюзнай дзяржавы, спецыялісты называюць адсутнасць дастатковай матывацыі для ўкаранення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, недастатковы ўзровень інвестыцый у ІT-сферу, няпоўнае выкарыстанне магчымасцяў дзяржаўна-прыватнага партнёрства. На думку спецыялістаў, росту інавацыйнага патэнцыялу Беларусі і Расіі будзе спрыяць пераход да стварэння лічбавых платформаў, а таксама ўзаемадзеянне рэгіёнаў у галіне выкарыстання сучасных тэхналогій, распрацоўкі і серыйнай вытворчасці навукаёмістай прадукцыі.

Пры падвядзенні вынікаў работы секцыі ўдзельнікі выказаліся за далейшае паглыбленне міждзяржаўнага супрацоўніцтва, удасканаленне механізма прававога рэгулявання навукова-інавацыйнай дзейнасці і развіццё ўзаемадзеяння навукі з рэальным сектарам эканомікі. Адной са слушных прапаноў стала рэкамендацыя разгледзець магчымасць фарміравання ў рамках Саюзнай дзяржавы органа, які б забяспечваў узгодненасць эканамічных пераўтварэнняў і вызначаў бы задачы, кірункі інавацыйнага развіцця, а таксама садзейнічаў абмену і распаўсюджванню найлепшых практык і вопыту.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Акцэнт на інавацыі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.