Вы тут

Праект па рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў рэалізуецца ў Смалявіцкім раёне


Члены пярвічнай арганізацыі «Беларускага саюза жанчын» Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу правялі выязное пасяджэнне ў сялянска-фермерскай гаспадарцы ў Мінскім раёне. Уладальнік сядзібы Мікалай Сінкавец падчас сустрэчы расказаў дэпутатам пра сацыяльна-дабрачынныя праекты, якія падтрымлівае яго сям'я. Выхаванцы Цэнтра карэкцыйна-развівальнай адукацыі і рэабілітацыі Смалявіцкага раёна бясплатна займаюцца іпатэрапіяй у фермерскай гаспадарцы. Сын Мікалая Васілевіча, Дзмітрый Сінкавец — старшыня фонду «Дарога ў жыццё», які за сродкі замежных інвестараў будуе ў раёне ўжо чацвёрты і пяты па ліку дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.


— Дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў вельмі зацікавіў гэты сацыяльны праект, які сёння рэалізуецца на тэрыторыі фермерскай гаспадаркі. Мы ўсе ведаем, што кіраўнік нашай дзяржавы, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, паставіў задачу перад грамадскімі арганізацыямі — вельмі ўважліва аднесціся да развіцця сацыяльных праектаў, накіраваных на падтрымку і прыцягненне інвестыцый для найбольш уразлівых слаёў насельніцтва (перш за ўсё дзяцей-інвалідаў), — адзначыла Вольга Петрашова, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Палаты прадстаўнікоў. — І ў гэтай сувязі мы сёння бачым такі цікавы і ўнікальны вопыт работы ў краіне, які паказвае сумесны сацыяльны праект дзейнасці Цэнтра карэкцыйна-развівальнай адукацыі (гэта дзяржаўная ўстанова) і прыватнага прадпрыемства, што адпавядае стратэгічным Мэтам устойлівага развіцця.

Мерапрыемства праводзілася ў рамках Тыдня маці ў Рэспубліцы Беларусь.

Марыя ДАДАЛКА

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Загаловак у газеце: Бізнес — дзецям

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».