Вы тут

«Беларусь 3» пакажа рэтраспектыву фільмаў Ігара Дабралюбава


Да 85-годдзя з дня нараджэння народнага артыста Беларусі, педагога і аднаго са знакавых рэжысёраў айчыннага кіно Ігара Дабралюбава тэлеканал «Беларусь 3» прымеркаваў рэтраспектыву фільмаў майстра.


Так, 22 кастрычніка гледачы ўбачаць знакамітую «народную камедыю» «Белыя росы». У аўторак 23 кастрычніка будзе паказана ваенная кінааповесць «Іван Макаравіч».
24 кастрычніка ахвотныя змогуць паглядзець фільм «Братушка» , 25 кастрычніка ў праграме — кінааповесць «Расклад на паслязаўтра», а завершыць тэматычны тыдзень у пятніцу 26 кастрычніка кінастужка «Мама, я жывы» (1985). Дарэчы, як адзначаюць на «Беларусь 3», усе пяць фільмаў будуць суправаджацца схаванымі субцітрамі.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.