Вы тут

Адну пацярпелую ў ДТЗ пад Валожынам перавялі ў Мінск, траіх - у Маладзечна


Адну пацярпелую ў ДТЗ з маршрутным таксі пад Валожынам перавялі ў Мінск, траіх - у Маладзечна, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.


"Адна пацярпелая перакладзеная ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі ў сувязі з вельмі цяжкім станам. Ёй будзе патрэбна аперацыя. Трое чалавек знаходзяцца ў Маладзечне - у іх стан таксама дастаткова цяжкі. Астатнія шпіталізаваны ў Валожынскую цэнтральную раённую бальніцу", - сказала Юлія Барадун.

Як паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама, сярод пацярпелых у ДТЗ двое дзяцей, 5 і 11 гадоў. Адну дзяўчынку 2007 года нараджэння, паводле інфармацыі прэс-службы Міністэрства аховы здароўя, з Валожына ў суправаджэнні бацькі вязуць у траўматалогію ў Мінск. Яе мама цяпер знаходзіцца ў Валожынскай ЦРБ ў цяжкім стане. Пасля кансіліуму будзе вырашана, ці можна яе перавозіць у РНПЦ.

Прэс-сакратар удакладніла, што пасажыры атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці: пераломы, вывіхі, ірваныя раны, ўдары, чэрапна-мазгавыя.

Яшчэ ноччу для аказання кансультатыўнай і практычнай дапамогі на месца выехалі лекары-хірургі з вобласці. Раніцай у Валожын прыбылі псіхолагі з Мінскага абласнога клінічнага цэнтра для аказання псіхалагічнай дапамогі пацярпелым. Усю ноч валожынскія лекары аказвалі экстраную дапамогу.

Сітуацыя з аказаннем медыцынскай дапамогі знаходзіцца на асабістым кантролі міністра аховы здароўя.

Як удакладнілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама, у ДТЗ розныя траўмы атрымалі кіроўца і 13 пасажыраў.

Аварыя адбылася ўвечары 18 кастрычніка на 74-м км трасы М6 Мінск-Гродна. Паводле інфармацыі ДАІ, на ўчастку дарогі, на якім праводзяцца работы па рэканструкцыі, у месцы, дзе праезная частка змяняе кірунак руху, вадзіцель мікрааўтобуса не справіўся з кіраваннем транспартнага сродку і ўрэзаўся ў бетонную агароджу. Адна пасажырка загінула на месцы, яшчэ адзін пасажыр памёр у бальніцы. ДТЗ здарылася на асветленым участку дарогі, дзе вядуцца рамонтныя работы і ўстаноўлена абмежаванне хуткасці ў 50 км/г.

Па папярэдніх дадзеных, прычынай аварыі магло стаць перавышэнне хуткасці вадзіцелем. У момант аварыі ён быў цвярозы. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. На вадзіцеля мікрааўтобуса ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».