Адкрыты міжнародны турнір для школьных каманд "Вялікі перапынак" пройдзе ў Гомелі 27-28 кастрычніка, паведаміла намеснік старшыні Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў, дырэктар СШ №11 Гомеля Наталля Літвінава, піша БЕЛТА.
Гэты турнір стане ўжо 12-м і пройдзе на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. За ўзнагароды паспаборнічаюць школьнікі з Беларусі, Расіі, Украіны - усяго звыш 60 каманд, якія аб'яднаюць больш за 400 удзельнікаў.
На працягу двух дзён юныя інтэлектуалы будуць спаборнічаць у "Сваёй гульні", "Брэйн-рынгу", "Што? Дзе? Калі?". Лепшых вызначаць у дзвюх узроставых катэгорыях: навучэнцы да 9-га класа ўключна і старэйшыя школьнікі, 10-11 класы.
Акрамя інтэлектуальных спаборніцтваў, дзяцей чакаюць экскурсіі па Гомелю, пазнавальная праграма.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.