Вы тут

Віцяблянін спрабаваў незаконна перавезці 100 л дызпаліва для сельгастэхнікі


Віцяблянін ў асабістым аўтамабілі спрабаваў незаконна перавезці 100 літраў афарбаванага дызпаліва, якім запраўляюць сельгастэхніку. Такая інфармацыя размешчана на афіцыяльнай старонцы ДАІ Віцебска ва УКантакце.


Фота: vk.com/vitebsk__jai

Інцыдэнт адбыўся 18 кастрычніка каля 17.05 на дарозе Р-109 Лёзна-Арэхаўск. Падчас спецыяльнай аперацыі "Фільтр" супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль BMW 28-гадовага жыхара Віцебска. У багажніку машыны мужчына перавозіў пяць ёмістасцяў (па 20 літраў кожная) афарбаванага дызельнага паліва, якое выкарыстоўваюць для запраўкі сельскагаспадарчай тэхнікі.

Дызпаліва канфіскавалі, праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.