Вы тут

УУС Мінаблвыканкама апублікавала відэа ДТЗ пад Валожынам


Прэс-служба УУС Мінаблвыканкама на сваім канале ў YouTube апублікавала відэа, на якім адлюстраваны момант дарожна-транспартнага здарэння з удзелам маршруткі ў Валожынскім раёне.

Жудасная аварыя адбылася ўчора ноччу на 74-ым кіламетры трасы М6. На кадрах відэазапісу бачна, як мікрааўтобус на поўным ходу ўразаецца ў бетонныя блокі агароджы на месцы, дзе праводзіліся рамонтныя работы.

Як паведамлялася раней, у аварыі загінулі два чалавекі. Пажылая жанчына памерла на месцы. 71-гадовы пасажыр быў дастаўлены ў бальніцу, але мужчына ад атрыманых шматлікіх траўмаў памёр. Яшчэ 15 чалавек, у тым ліку 46-гадовы вадзіцель Mercedes-Benz Sprinter, былі шпіталізаваны. Сярод іх двое дзяцей (5 і 11 гадоў) і цяжарная жанчына.
 
Па факце дарожна-транспартнага здарэння ўзбуджана крымінальная справа.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.