Вы тут

Перспектывы развіцця электронікі і мікраэлектронікі абмяркуюць у Мінску


Першая міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя “Опта-, мікра- і ЗВЧ-электроніка— 2018”, адкрыецца 23 кастрычніка.  У яе рабоце прымуць удзел супрацоўнікі навукова-даследчых арганізацый, вышэйшых навучальных устаноў і прамысловых прадпрыемстваў Беларусі, Расіі і Малдовы.


Парыжскае пагадненне па клімаце нацэльвае традыцыйныя галіны прамысловасці думаць аб інавацыях і новых праектах, якія будуць заснаваныя на новых перадавых тэхналогіях і прывядуць да памяншэння выкарыстання традыцыйных відаў энергіі. Таму ў рамках дадзенай канферэнцыі будзе закранутая такая важная вобласць, як сонечныя элементы і прылады. Святлодыёдным тэхніка трывала ўвайшла ў розныя галіны эканомікі. Тым не менш пастаянна ажыццяўляецца пошук новых тэхналагічных і тэхнічных рашэнняў па павышэнню эфектыўнасці і надзейнасці святлодыёдных прылад.

Актуальныя праблемы будуць абмяркоўвацца на секцыі ”Фотаэлектроніка і сістэмы тэхнічнага зроку”. ААТ “Інтэграл” сумесна з ДНВА “Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка" распрацоўваюць і выпускаюць лавінныя фотапрыёмнікі, якія па сваіх характарыстыках не саступаюць і нават пераўзыходзяць замежныя аналагі. Але на гэтым распрацоўкі не спыняюцца. Распачаліся аботы па стварэнні матрычных фотапрыёмных прылад на крэмнію.

Новыя падыходы, матэрыялы і тэхнічныя рашэнні для стварэння высокаэфектыўных датчыкаў і сэнсараў рознага прызначэння таксама не застануцца без увагі на гэтай канферэнцыі.

Аб перспектыўных напрамках навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічных распрацовак у рамках кластара “Мікра-, опта- і ЗВЧ-электроніка” будзе ісці гаворка ў пленарным дакладзе акадэміка В.А. Лабунова, які з'яўляецца вядучым спецыялістам нашай краіны ў гэтай галіне.

Даведачна:

Для эфектыўнай арганізацыі сучаснага навукова-тэхналагічнага і інавацыйнага працэсу ў лютым 2017 года быў створаны кластар “Мікра-, опта- і ЗВЧ-электроніка”. У яго склад увайшлі ДНВА “Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка", Інстытут фізікі НАН Беларусі, Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па матэрыялазнаўству, ААТ “Інтэграл”, ААТ “Планар”, ААТ “Мінскі НДІ радыёматэрыялаў”, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».