Вы тут

Ці гатовы ты змяніць свет? Зрабі гэта на роднай мове…


У Беларусі аб’яўлены конкурс праектаў velcom YOUTH для старшакласнікаў, якія хочуць змяніць навакольны свет да лепшага. У навучэнцаў 10-11-x класаў будзе магчымасць атрымаць неабходныя веды і рэалізаваць праект па цікавай для сябе тэме. Лепшыя з лепшых выступяць на TEDxYouth@Minsk і атрымаюць iPhone Xs. А галоўныя пераможцы паедуць на TEDx у Аўстрыю. Адметнасць праекта velcom YOUTH у тым, што ўся камунікацыя (ад падачы заяўкі да прэзентацыі ў фінале) будзе весціся на беларускай мове.


Згодна з палажэннем падлеткам неабходна прапанаваць сваю тэму ў адным з трох напрамкаў: тэхналогіі, культура або інклюзія. У іх будзе магчымасць прыняць удзел у шэрагу воркшопаў, а пасля рэалізаваць сваю ідэю і зняць пра гэта відэаролік, які ацэніць журы конкурсу. Дзесяці фіналістам будзе прапанавана прыняць удзел у выніковай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і прэзентаваць сваю ідэю ў выглядзе публічнага выступу.

Прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе будзе праходзіць па 11 лістапада 2018 года. У заяўцы трэба пазначыць тэму выступлення і абгрунтаваць свой удзел у конкурсе velcom YOUTH. Падаваць заяўкі могуць навучэнцы 10-11-х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі (падрабязнасці на сайце velcom).

Сацыяльна-адукацыйны праект рэалізуецца кампаніяй velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. У аснову канцэпцыі velcom YOUTH  пакладзена выкарыстанне сучасных тэлекамунікацыйных каналаў для інтэрактыўнага ўзаемадзеяння са школьнікамі: менавіта з іх дапамогай удзельнікі конкурсу змогуць наведаць анлайн-воркшопы, прэзентаваць сябе і свае ідэі.

— Сёння мы можам назіраць змяшчэнне акцэнтаў ад традыцыйных форм навучання ў бок інтэрактыўных метадаў, ад рашэння агульнаадукацыйных задач у бок ранняга выяўлення і развіцця прафесійных і так званых надпрафесійных навыкаў: умення наладзіць камунікацыю, працаваць у камандзе, эфектыўна планаваць сваю дзейнасць. Праект velcom YOUTH дапаможа сённяшнім школьнікам знайсці найбольш эфектыўны шлях да паспяховай самарэалізацыі і зрабіць першыя крокі ў гэтым напрамку, – падкрэслівае дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Павел ЛІС.

Кампанія velcom плануе арганізаваць падтрымку ўдзельнікаў праекта на ўсіх яго этапах у выглядзе масавых інтэрактыўных анлайн-заняткаў па  тэмах “Мастацтва прэзентацыі”, “Аратарскае майстэрства”, “Майстэрства лідара”. Яны пройдуць у выглядзе воркшопаў на вялікай пляцоўцы з трансляцыяй на бясплатным адукацыйным канале лічбавага тэлебачання VOKA – “VOKA YOUTH”. Спікерамі выступяць заснавальнікі выбітных беларускіх стартапаў і прафесіяналы ў адпаведных галінах, у тым ліку прадстаўнікі кампаніі velcom.

З 20 студзеня па 20 лютага наступнага года ўдзельнікі конкурсу будуць мець магчымасць рэалізаваць сваю ідэю: падрыхтаваць і правесці нефармальнае адукацыйнае мерапрыемства: майстар-клас, дэбаты ці дыскусію па абранай тэме свайго праекта. Відэаролік з прэзентацыяй рэалізаванага праекта і доказам яго важнасці і перспектыўнасці неабходна будзе размясціць на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #velcomYOUTH і даслаць спасылку на info@velcom-youth.by.

Аўтары самых значных, сучасных і арыгінальных праектаў трапяць у лік дзесяці фіналістаў. Яны наведаюць TEDxMinsk 2019 і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з найлепшымі ментарамі. Іх выступленні адбудуцца на выніковым мерапрыемстве TEDxYouth@Minsk у маі 2019 года. Усе дзесяць фіналістаў атрымаюць прызы – мабільныя тэлефоны iPhone Xs, а трое пераможцаў (па адным у кожным напрамку конкурсу) будуць запрошаныя на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».