Вы тут

Расціславу Крымеру прысвоена ганаровае званне


Беларускі піяніст і дырыжор, мастацкі кіраўнік Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета стаў «Зорным паслом ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года».


Адпаведны сертыфікат уручаны яму ў Мінску падчас канцэрта «Класіка і мастацкая гімнастыка», які адбыўся ў Белдзяржфілармоніі.

Дырэктар фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін адзначыў, што званне зорнага пасла гульняў прысвоена Расціславу Крымеру не выпадкова — ён ярка расказвае пра Беларусь за мяжой дзякуючы сваёй канцэртнай і педагагічнай дзейнасці. Арганізаваць найбуйнейшыя ў нашай гісторыі спаборніцтвы на высокім узроўні — гэта асноўная мэта, але значна больш важнай задачай з'яўляецца адкрыццё Беларусі ўсяму свету, перш за ўсё Еўропе, бо ў Гульнях будуць удзельнічаць больш за чатыры тысячы спартсменаў з усіх 50 еўрапейскіх краін, сказаў Георгій Катулін.

Расціслаў Крымер у сваю чаргу падкрэсліў, што для яго вельмі пачэсна атрымаць гэта ганаровае званне. «У маёй асобе і ў асобе маіх адданых мастацтву калег вы знойдзеце людзей, гатовых расказваць пра такія буйныя міжнародныя мерапрыемствы, як Еўрапейскія гульні. Для Беларусі вельмі важна прыняць гэты спартыўны форум, таму ўжо цяпер хочацца пажадаць усім нашым спартсменам высокіх дасягненняў і прызавых месцаў», — адзначыў ён.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».