Вы тут

Ісці і ствараць


Два гады таму журналісты «Звязды» віншавалі з дзевяностапяцігоддзем даўняга сябра нашай газеты пісьменніка, ганаровага грамадзяніна горада Любань, ветэрана вайны і працы Івана Муравейку. На пытанне пра ўласныя планы ён з гумарам выказаў сваю галоўную мэту: «Іду на 100!»


Быць у руху, заўжды заставацца ў вірлівым рэчышчы творчай працы, грамадскай работы — яго крэда. А што датычыцца лічбы 100 гадоў — гэта таксама яго мэта, абгрунтаваная перш за ўсё бязмежнай любоўю да сваёй малой радзімы, жыццёвым аптымізмам, адданасцю працы пісьменніка.

Днямі я зрабіў гэтыя фотаздымкі. У пісьменніка ветэрана па-ранейшаму безліч творчых планаў, шмат часу прысвячае ён таму, каб здзейсніць намечанае. Сваімі задумамі Іван Муравейка падзяліўся з метадыстам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Любанскага райвыканкама Таццянай Кругленяй і старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святланай Быкавай.

З нагоды чарговага дня нараджэння найстарэйшага творцы ў пісьменніцкім саюзе (21 кастрычніка) звяздоўцы перадаюць яму пажаданні добрага здароўя, плёну ў творчасці, каб ён і далей упэўнена трымаў сваё пяро, як гэта бачна на фота!

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?