28 верасня, панядзелак

Вы тут

Максім Рыжанкоў сустрэўся з жыхарамі аграгарадка Моталь


Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў правёў сустрэчу з жыхарамі аграгарадка Моталь Іванаўскага раёна.

Пры наведванні Моталя на сустрэчы з жыхарамі прагучала просьба дапамагчы вырашыць пытанне з педыятрам. У аграгарадку, дзе пражывае больш за 800 дзяцей, урача няма з мінулага года, пры гэтым стаўка ва ўчастковай паліклініцы захоўваецца.


«Я быў здзіўлены гэтаму, — сказаў Максім Рыжанкоў. — З дапамогай Брэсцкага аблвыканкама пастараемся вырашыць пытанне ў самы бліжэйшы час. Столькі дзяцей, і каб не было педыятра — гэта ж нават не ўчарашні дзень. Можна доўга гаварыць пра розных спецыялістаў, якія павінны быць у рамках стандартаў, але педыятр тут павінен быць абавязкова. Мы пра гэта ўжо дамовіліся, пытанне будзе на кантролі».

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў важнасць тэмы сацыяльных стандартаў, асабліва для такога роду населеных пунктаў. Гэта спрыяе замацаванню моладзі на малой радзіме, развіццю вёскі. Пры гэтым у людзей не павінна быць утрыманскай пазіцыі ў адносінах да грамадства, спажывецкага падыходу. «Дзяржава павінна даць пэўны сацыяльны пакет. Нам шмат яшчэ трэба зрабіць, каб замацаваць чалавека там, дзе ён жыве, каб не пераязджалі ў буйныя гарады, маглі знайсці сабе работу дома. Я вельмі рады таму, што ў Моталі людзі імкнуцца заставацца на сваёй зямлі», — сказаў Максім Рыжанкоў.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.