Вы тут

ЗША дэпартавалі ў Беларусь абвінавачанага


Як паведамілі «Звяздзе» ў Следчым камітэце, Злучаныя Штаты Амерыкі дэпартавалі ў Беларусь абвінавачанага, які хаваўся за акіянам ад крымінальнага праследавання.


У Нацыянальным аэрапорце Мінск прадстаўнікі праваахоўных органаў ЗША перадалі прадстаўнікам Следчага камітэта Беларусі затрыманага 21-гадовага жыхара Гродна, які амаль два гады хаваўся ад крымінальнага праследавання. Такое рашэнне было прынята амерыканскім бокам на падставе мемарандума аб узаемаразуменні і аказанні прававой дапамогі па крымінальных справах, падпісанага 30 студзеня 2018 года намеснікам дырэктара ФБР Полам Эбейтам і старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Іванам Наскевічам у штаб-кватэры Федэральнага бюро расследаванняў ЗША ў Вашынгтоне.

Дэпартаваны гродзенец у чэрвені 2015 года быў асуджаны судом Кастрычніцкага раёна горада Гродна за незаконны абарот псіхатропных рэчываў (арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), але ў перыяд адбыцця пакарання на шлях выпраўлення не стаў і здзейсніў новыя злачынствы.

27 мая 2016 года ў Гродне ён набыў праз інтэрнэт асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва, з якім на наступны дзень быў затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.

У перыяд расследавання падазраваны схаваўся ад крымінальнага праследавання, у сувязі з чым яму было завочна выстаўленае абвінавачанне ў здзяйсненні двух злачынстваў — незаконным абароце псіхатропных рэчываў і ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі. У якасці меры стрымання абрана заключэнне пад варту і вынесена пастанова аб аб'яўленні вышуку, у тым ліку міжнароднага па лініі Інтэрпола. Пры гэтым быў устаноўлены, затрыманы, выкрыты і пасля асуджаны судом грамадзянін, які збыў псіхатропнае рэчыва абвінавачанаму.

У жніўні 2017 года адшукваны грамадзянін Беларусі быў затрыманы праваахоўнымі органамі акругі Джэксан штата Фларыда ЗША за махлярства. Прымаючы пад увагу той факт, што яго дзеянні ў Рэспубліцы Беларусь па набыцці і захоўванні псіхатропных рэчываў прызнаюцца крымінальнымі на тэрыторыі ЗША, а таксама, у адпаведнасці з палажэннямі падпісанага мемарандума, амерыканскі бок прыняў рашэнне аб выдварэнні абвінавачанага і перадачы беларускаму боку.

Зараз вядзенне па крымінальнай справе адноўлена. Пасля неабходных следчых дзеянняў абвінавачаны будзе ўтрымлівацца ў следчым ізалятары.

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь выказвае ўдзячнасць Федэральнаму бюро расследаванняў ЗША, Нацыянальнаму цэнтральнаму бюро Інтэрпола ў ЗША і Рэспубліцы Беларусь, пасольству ЗША ў Рэспубліцы Беларусь за паслядоўную рэалізацыю мемарандума і дасягнутых дамоўленасцяў, садзейнічанне ў рэалізацыі прынцыпу непазбежнасці пакарання за здзейсненыя злачынствы. Пры гэтым выказвае гатоўнасць ажыццявіць сустрэчныя дзеянні са свайго боку.

Сяргей КУЛАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Ці небяспечныя такія «вылазкі» і колькі яны каштуюць?

Грамадства

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Уладыка расказаў, чаму з асцярогай упершыню ехаў у Мінск у якасці мітрапаліта.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Добрая жонка і дома рай, а благая — хоць цягу дай

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.