Вы тут

Мужчына скраў апарат ЭКГ з бальніцы ў Бараўлянах


Мужчына выкраў апарат ЭКГ коштам больш як Br4 тыс. з прыёмнага аддзялення Мінскай абласной клінічнай бальніцы, паведамляе БЕЛТА.


Паведамленне аб крадзяжы паступіла ў аператыўна-дзяжурную службу Бараўлянскага аддзела міліцыі. Прапажу дарагога медыцынскага абсталявання выявіла медсястра, якая ў мужчынскай назіральнай апытвала чарговага пацыента. Яна знайшла на падлозе сеткавы шнур ад апарата. Супрацоўнікі міліцыі прагледзелі запісы камеры відэаназірання і высветлілі асобу злодзея.

«Высветлілася, што мужчыну ў бальніцу даставіла брыгада хуткай дапамогі. У назіральнай ён павінен быў дачакацца ўрача, але вырашыў зрабіць інакш. Прыхапіўшы прыбор, зламыснік спакойна пакінуў ўстанову аховы здароўя. Толькі ён не ўлічыў, што ў суправаджальным лісце, які запаўнялі медработнікі, ўказаны яго дадзеныя. Выкрадальнікам апынуўся 36-гадовы жыхар Мінскага раёна", - распавёў намеснік начальніка Мінскага РУУС Юрый Кусто.

Зламыснік быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Выкрадзенае канфіскавана. За крадзеж у дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч.1 арт. 205 КК. Яму пагражае пазбаўленне волі да 3 гадоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.