Вы тут

Фестываль у гонар бульбы


Ліепайская беларуская суполка “Мара” правяла вясёлае свята


Дранікі гатуюцца прама на фестывалі

Фестываль бульбы фінансава падтрымала Міністэрства культуры Латвіі — як адзін з конкурсных праектаў Курземскага цэнтра падтрымкі недзяржаўных грамадскіх арганізацый. Беларусы палічылі, што фестываль паспрыяе ўмацаванню міжнацыянальных кантактаў сярод жыхароў Ліепаі, творчай супрацы прадстаўнікоў нацменшасцяў і латышоў.

У свяце, што праходзіла 15 верасня, паўдзельнічалі як ліепайскія калектывы ад нацменшасцяў Латвіі, так і госці з Руцавы і Елгавы. Мы падрыхтавалі музычныя прадстаўленні, прысвечаныя бульбе. Можна было ацаніць-пасмакаваць нацыянальныя стравы з яе, паўдзельнічаць у гульнях і майстар-класах рамеснікаў. Усе, хто пажадаў, елі гарачыя дранік ды беларускі бульбяны суп. У перапынках між выступамі ансамбляў гледачоў радавалі танцы калектыву “Роталя”.

Усе гурты, што выступалі, прадстаўлялі культуры розных народаў. Іх нумары ацэньвала журы па трох крытэрыях: афармленне стала са стравамі, ягоная прэзентацыя і музычная імпрэза. У выніку першыя тры месцы атрымалі: суполка “Мара” — за самы багаты стол і яркае выступленне дзяцей (1-е месца), Нямецкае таварыства з Ліепаі — за разнастайнасць і арыгінальнасць бульбяных страў ад супаў да салодкіх кексаў (2-е месца), ліепайская Украінская сябрына “Світанок” — за самы гасцінны стол (3-е месца). Іншыя ўдзельнікі фестывалю атрымалі падзяку ад арганізатараў. Гэта: руцаўскі гурт “Паурпупите”, Елгаўскае беларускае таварыства “Лянок”, Цэнтр украінскай культуры “Джерело”, ліепайскі мультнацыянальны культурны цэнтр “Унисон”.

Кіраўніца ансамбля суполкі “Мара” Жанна Буйніцкая распавяла: падобны фэст беларусы ў горадзе праводзілі ўпершыню. “Мы рады стварыць свята для ліепайчан і гасцей горада, і для нас гэта — каштоўны досвед у арганізацыі свята. Падобнае, але на тэму сала, праводзіць украінская сябрына горада Вентспілса. Мяркую, калі паяднаць сала й бульбу, то таксама быць можа цікавы сумесны праект”, — лічыць Жанна Буйніцкая.

Анжэла Фаміна, г. Ліепая

Фота Мікалая ГРЫНЮКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».