Вы тут

Цёплы шалік для бабулі


Вельмі хораша ўшанавалі ў Тальяці кіраўніцу мясцовай Беларускай суполкі “Нёман” Людмілу Дзёміну


Слова мерапрыемства, буду шчырым, не ва ўсіх кантэкстах падабаецца мне. Якое там “прыняцце мер”, калі душэўна зносяцца людзі, спяваюць беларускія песні, згадваюць пра сваё маленства? Тут хутчэй — сустрэча, сумоўе (калі розныя мовы сугучаць, дапаўняючы адна другую), імпрэза (слова — з даўняй беларускай гісторыяй).

Ды ўсё ж Людміла Дзёміна даслала вестку нам якраз пра мерапрыемства: у Тальяці падводзілі вынікі абласнога праекта “Бабуліны казкі”. Арганізатары запрасілі ўсіх бабуль-пераможцаў. “Сярод нас былі ўрачы, валанцёры, настаўнікі з усёй Самарскай вобласці, — паведамляе беларуска. — Нават быў канцэрт для нас — усё вельмі годна й цікава. Не так часта мне, дарэчы, даводзіцца быць у ролі гледача — я больш сама на сцэне”. І яе на сцэну запрасілі, каб ушанаваць. Падзячны ліст уручаў намеснік кіраўніка гарадміністрацыі Арцём Ганчароў — ён часта бывае на імпрэзах тальяцінскіх беларусаў. А Марына Казлова, дырэктар Аб’яднання дзіцячых бібліятэк, уручыла бабулі Людміле цёпленькі шалік. “Прыемна!” — каментуе кіраўніца “Нёмана”.

І нам прыемна, Людміла Іванаўна, што казачніцы-беларускі ў Тальяці — у пашане й цане.

Іван Іванаў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.