Вы тут

Качанава: Важна ўкласці часцінку працы для прыгажосці роднага краю


Работнікі Адміністрацыі Прэзідэнта сёння ў Мінску ўзялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Чысты лес", перадае БЕЛТА.


Яны высаджвалі дрэвы ўздоўж сталічнага праспекта Пераможцаў каля вадасховішча на тэрыторыі біялагічнага заказніка "Лебядзіны". Гэта японскія вербы хакура нішыкі і дзеран пёстралісцевы, прадастаўленыя "Мінскзеленбуда".

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава адзначыла сонечнае і сухое надвор'е, прыдатнае для працы на свежым паветры.

"Настрой выдатны. Сёння ў краіне праходзіць выдатная акцыя "Чысты лес". Вырашылі, што ў горадзе шмат плошчаў, дзе трэба пасадзіць хмызнякі, высадзіць дрэвы. Ва ўмовах бурнага развіцця гарадоў гэтая праца вельмі важная, - сказала яна. - І для нас вельмі важны ўдзел у гэтай акцыі, таму што мы не так шмат часу ў сваім жыцці прысвячаем фізічнай працы. Ва ўсіх ёсць жаданне зрабіць нешта знакавае як для сябе, так і на карысць грамадзян. Беларусь - зялёная, прыгожая, дагледжаная краіна. Наша задача заключаецца ў тым, каб ўкласці маленькую часцінку сваёй працы ў тое, каб яна была такой прыгожай".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?