Вы тут

Макей пра МКБ: у Мінск прыедуць кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў


На сустрэчы асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў Мінску чакаецца прадстаўнічы склад удзельнікаў. Пра гэта паведаміў БЕЛТА міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас наведвання замежнымі дыпламатамі 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.


Міністр адзначыў, што некаторыя краіны ўжо пацвердзілі сваю прысутнасць на ўзроўні прэзідэнтаў, але дакладных лічбаў называць не стаў, паколькі яны ўдакладняюцца. "Адказвае за гэта сакратарыят Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Мы працуем сумесна з імі па праграме, змястоўнай частцы, фармату правядзення мерапрыемстваў, у цэлым па ўсёй лагістыцы, пратакольна-тэхнічнаму забеспячэнню. Будуць прэзідэнты, будуць прэм'ер-міністры, будуць кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў, шэраг кіраўнікоў аналітычных супольнасцяў, кіраўнікі спецслужбаў - для ўсіх будуць арганізаваны адпаведныя мерапрыемствы", - сказаў Уладзімір Макей. Тэматыка мерапрыемстваў абяцае быць вельмі насычанай.

Сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы (МКБ) пройдзе ў Беларусі з 30 кастрычніка па 1 лістапада. Беларусь упершыню прымае гэтак маштабны міжнародны форум. Як вядома, у 2018 годзе кіраўніцтва МКБ прапанавала правесці чарговую сустрэчу асноўнай групы ў Мінску, абгрунтаваўшы гэта укладам, які ўносіць Беларусь ва ўмацаванне стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне і магчымасцю сабраць на беларускай пляцоўцы ключавых гульцоў. Сустрэчу прапанавана прысвяціць узаемаадносінам па лініі Усход-Захад, абмеркаванню рэгіянальных канфліктаў, мінскага працэсу, а таксама эканамічнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.