Вы тут

Урад Беларусі разгледзіць магчымасць увядзення майскіх канікул


Урад Беларусі можа вырашыць пытанне аб пераносе працоўных дзён у маі наступнага года такім чынам, што ў грамадзян будзе тыдзень выходных, паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" міністр эканомікі Дзмітрый Крутой.


У маі наступнага года 7-га чысла, у аўторак, будзе Радаўніца, а ў чацвер 9-га - дзяржаўнае свята Дзень Перамогі. Фактычна на тыдні будуць толькі два працоўныя дні - серада і пятніца.

"Калі казаць пра эканамічны складнік, то ён дваякі - з аднаго боку, гэта вытворчыя паказчыкі па выручцы, калі людзі вырабляюць прадукцыю, а з другога боку, гэта сфера паслуг, раздробны гандаль, транспарт і іншае", - сказаў Крутой.

Па словах міністра, яго ведамства глыбока ў разлікі не апускалася, але асаблівага эканамічнага эфекту ад працы ў гэтыя дні не будзе.

"На ўзроўні ўрада гэтая тэма, я думаю, будзе разгледжана з улікам спецыфікі мая 2019 года, і, узважыўшы ўсе за і супраць, будзе прынята рашэнне", - паведаміў ён.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.