Вы тут

Геліаэлектрастанцыя ў пустыні Гобі


Кітайская генеральная карпарацыя атамнай энергетыкі /(China General Nuclear Power Corporation, CGN) абвясціла аб афіцыйным уводзе ў эксплуатацыю ў гарадскім павеце Дэлінха правінцыі Цынхай (Паўночна-Заходні Кітай) першай у Кітаі буйной паказальнай фотатэрмічнай геліаэлектрастанцыі (ГеЭС) камерцыйнага прызначэння магутнасцю 50 МВт, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


ГеЭС размешчана ў пустыні Гобі на плошчы 2,46 кв км і можа стабільна выпрацоўваць электрычнасць 24 гадзіны ў суткі. Па словах генеральнага дырэктара кампаніі Delingha пры CGN Ван Чжыгана, пасля ўводу ГеЭС у эксплуатацыю гадавы аб'ём электраэнергіі, якая выпрацоўваецца тут, можа дасягаць амаль 200 млн кВт г.  У параўнанні з цеплаэлектрастанцыяй аналагічных памераў дадзеная ГеЭС дазваляе штогод эканоміць 60 тыс тон стандартнага паліва і скараціць выкіды дыяксіду вугляроду і іншых газаў на 100 тыс тон.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.