Вы тут

Трэцякласнік памёр на ўроку фізкультуры ў Быхаўскім раёне


Трэцякласнік памёр на ўроку фізкультуры ў Лудчыцкім дзіцячым садзе - сярэдняй школе Быхаўскага раёна 19 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Быхаўскі райвыканкам.


Дзіця памерла падчас бегу. Ён адолеў адзін круг, а на другім раптам упаў. Хуткая дапамога канстатавала смерць хлопчыка. Школьнік назіраўся у кардыёлагаў, у яго быў парушаны рытм сэрца. Тым не менш урачы выдалі яму ў маі гэтага года даведку аб допуску на ўрокі фізкультуры.

Хлопчык жыў з мамай і бабуляй у суседняй вёсцы Тайманава. У яго ёсць старэйшая сястра, якая вучыцца ў Магілёве.

Па факце смерці дзіцяці СК праводзіць праверку.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.