Вы тут

Савілаў: У трэнерскім штабе ХК "Дынама-Мінск" чакаюцца перастаноўкі


У хуткім часе адбудуцца змены ў трэнерскім штабе ХК "Дынама-Мінск", заявіў сёння журналістам старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Генадзь Савілаў, перадае БЕЛТА.


На думку Генадзя Савілава, неабходна прадухіліць гэта некантралюемае падзенне, дабіцца стабілізацыі сітуацыі.

Мінскае "Дынама" пад кіраўніцтвам Гордзі Дуаера пацярпела ўжо восем паражэнняў запар у чэмпіянаце КХЛ і займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі.

Генадзь Савілаў расказаў, што цяпер вядзецца актыўная работа па пытанні аб'яднання ўсіх хакейных структур пад адным кіраўніцтвам, у тым ліку і мінскага "Дынама", з федэрацыяй. Трэба, каб усім было зразумела, з каго спагнаць за той ці іншы рэзультат. Гэты працэс плануецца завяршыць у лютым 2019 года.

Старшыня хакейнай федэрацыі таксама папрасіў выбачэння ў балельшчыкаў за няўдачы беларускіх хакеістаў, у прыватнасці Мінскага "Дынама", і выказаў надзею, што становішча хутка выправіцца.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.