Вы тут

Беларускія вучоныя прымаюць удзел у місіі на Меркурый


На борце японскага касмічнага апарата MercuryMagnetosphericOrbiter, які ўдзельнічае ў даследчай місіі BepiColombo, устаноўлены шматслойныя электрамагнітныя экраны, створаныя спецыялістамі Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўству.


Як вядома, еўрапейская ракета-носьбіт цяжкага класа Ariane-5 паспяхова стартавала ў ноч з 19 на 20 кастрычніка з касмадрома касмічнага цэнтра ў Французскай Гвіяне. У космас яна вывела апараты даследчай місіі BepiColombo,  падрыхтаванай Еўрапейскім касмічным агенцтвам (ESA) сумесна з Японскім агенцтвам аэракасмічных даследаванняў (JAXA) у мэтах  вывучэння Меркурыя.

Беларускія вучоныя ўдзельнічаюць у міжнародным касмічным праекце па даследаванні Меркурыя сумесна з Інстытутам касмічных даследаванняў Расійскай акадэміі навук. У прыватнасці, імі былі створаны электрамагнітныя экраны, якія забяспечваюць надзейную працу абсталявання на борце касмічных апаратаў. Па дадзенай праблематыцы навукоўцы НАН Беларусі актыўна працуюць з “Раскосмасам” — беларускія экраны ўсталёўваюцца на касмічных лятальных апаратах, абараняючы разнастайныя датчыкі і дэтэктары як ад знешніх, так і ад унутраных уздзеянняў. У НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўству распрацаваны новыя матэрыялы і тэхналагічныя працэсы фарміравання электрамагнітнай і радыяцыйнай абароны на карпусах прыбораў і элементаў шырокага спектру прызначэння.

Кошт касмічнага праекта BepiColombo (ён атрымаў сваю назву ў гонар італьянскага астрафізіка Джузэпе Каломба) складе 350 млн еўра. Палёт будзе доўжыцца 7,2 года. Прыбыццё ў раён Меркурыя чакаецца ў снежні 2025 года. Навукоўцы чакаюць, што абедзве станцыі змогуць прапрацаваць у ваколіцах Меркурыя сама меней год. Мэты праекту —   вывучыць склад паверхні Меркурыя і навакольнага асяроддзя,  ацаніць геалагічную гісторыю развіцця планеты, вывучыць хімічны склад паверхні і яе ўнутраную структуру;  прааналізаваць паходжанне магнітнага поля і даследаваць яго ўзаемадзеянне з сонечным ветрам. Праграма BepiColombo выконваецца з 2008 года сумеснымі намаганнямі Eўрапейскага касмічнага агенцтва і Японскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.