Вы тут

Краіна мацуецца кнігай


Гэтымі днямі галоўная кніжніца Беларусі прымае гасцей з многіх дзяржаў.


У Нацыянальнай бібліятэцы пад патранатам Міністэрства культуры праходзіць V Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры». У гэтым прадстаўнічым форуме бяруць удзел спецыялісты галіны з Беларусі, Азербайджана, Польшчы, Расіі, ЗША і Украіны. Невыпадкова тэмай кангрэса стала камфортнае асяроддзе бібліятэк, а таксама новыя тэхналагічныя і тэхнічныя сродкі, што маюць на мэце дапамогу ў карыстанні кніжнымі фондамі. Адмыслова для кангрэса ў Нацыянальнай бібліятэцы падрыхтавана выстаўка «Бібліятэкі будучыні: тэхналогіі, будынкі, абсталяванне». Тут прадстаўлены найноўшыя дасягненні ў галіне тэхнічнага абсталявання бібліятэк. Так, беларускай кнізе ўжо больш як паўтысячы гадоў, але разам з тым галіна імкнецца ісці ў нагу з часам.

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».