Вы тут

Старонкі кніг — старонкі жыцця


На рабочым стале пісьменніка — значная частка рукапісу. Чарговы дэтэктыў? Бо, як вядома, Мікалай Чаргінец — прызнаны майстар гэтага жанру. Безумоўна, новы твор не абыдзецца без вострасюжэтнай лініі, нават не адной.


Жыццё гэтага творцы багата на розныя падзеі, пачынаючы ад нараджэння ў беларускай сталіцы ў перадваенны час і заканчваючы сённяшнімі клопатамі як старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Тое, што цяпер падуладна майстру пяра, па яго задумцы, мае больш маштабны характар. Аснова будучага выдання — перажытае, і тут, бадай, спалучацца розныя літаратурныя жанры.

Упершыню Мікалай Іванавіч узяўся за гэтую работу сам. Да яго неардынарнай асобы звярталіся ўжо многія творцы. І своеасаблівая мемуарыстыка створана. Але памяць згадвае яшчэ многае з таго, што пакуль заставалася па-за ўвагай. Падштурхнуў да таго і час, які дазволіў больш грунтоўна асэнсаваць многія жыццёвыя набыткі, ацаніць палітычныя і грамадскія падзеі, непасрэдным удзельнікам якіх ён быў сам.

Напрыклад, для яго, ганаровага грамадзяніна г. Мінска, яшчэ больш шчымлівымі сталі ўспаміны пра гады ваеннага ліхалецця, праведзеныя ў акупаванай фашыстамі сталіцы. Цяпер, калі ў свеце вялікая напружанасць і сіла зброі стварае ўсё большыя пагрозы чалавецтву, дакументалістыка пра афганскую вайну, з якой звязаны амаль тры гады жыцця Мікалая Чаргінца, — гэта ягоны заклік да міру.

Мікалай Іванавіч, маючы багатыя сяброўскія стасункі, у тым ліку і са знакавымі дзяржаўнымі і палітычнымі дзеячамі, распачаў з імі серыю шчырых дыялогаў. Падчас такіх гутарак адкрываюцца новыя гістарычныя факты, дагэтуль схаваныя па-за кадрам. Такім цікавым суразмоўцам быў Вячаслаў Кебіч. У планах — сустрэча з Мікалаем Слюньковым, Іванам Міско.

Главы кнігі жыцця Мікалая Чаргінца папаўняюцца штодзённа. Летась па яго ініцыятыве побач з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі з’явіўся Парк пісьменнікаў, закладзены ў гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Мікалай Іванавіч і надалей працягвае работу па яго добраўпарадкаванні. Чакае свайго адкрыцця памятны камень. Гэта вельмі сімвалічна, як і вельмі значная вялікая работа старшыні СПБ на карысць усёй пісьменніцкай арганізацыі, дзеля літаратуры і тых каштоўнасцяў, якія яна нясе грамадству.

 На гэтым тыдні, у пару восеньскага золата, Мікалай Іванавіч адзначыў дзень нараджэння. Няхай здаровіцца і шчасціць яму на доўгай дарозе жыцця!

Калегі па пісьменніцкай арганізацыі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.