Вы тут

Без перашкод


Пазнаць Сербію? У жыхароў Беларусі такая магчымасць сёлета ёсць. І не толькі праз кнігі, якія былі прадстаўлены на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, дзе Сербія была ганаровым госцем. Ужо праз два тыдні нас чакае працяг знаёмства з сербскім сучасным кіно падчас Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», які пройдзе сёлета 25-ы раз.


Сербскае кіно будзе прадстаўлена ў розных конкурсных праграмах. Яно пакажа аблічча сучаснай Сербіі, якая напрыканцы стагоддзя перажыла драмы, што дагэтуль адгукаюцца жыхарам краіны. Пра гэта расповед ідзе ў дакументальнай стужцы «Іншы бок усяго» (рэж. Міла Турайліч), што трапіла ў асноўны конкурс дакументальнага кіно «Лістапада». Стужка ўзнімае складаныя тэмы няпростых адносінаў унутры адной сям’і, дзе прадстаўнікі розных пакаленняў падзяліліся ў залежнасці ад поглядаў на гістарычныя падзеі, што адбыліся ў краіне. І пра гэта хочацца разважаць — каб паглядзець на сітуацыю збоку.

Да таго ж імкнуўся і рэжысёр Огнен Главоніч, які зняў вельмі няпросты фільм «Груз». Гэтая стужка прайшла адбор у асноўны конкурс мінскага кінафестывалю. Яна звяртае да падзей канца ХХ стагоддзя, калі Сербія знаходзілася ў сітуацыі косаўскага крызісу, — яшчэ адна балючая для себскага грамадства тэма, як і жывая памяць пра бамбардзіроўкі тэрыторыі краіны. Рэжысёр паглыбляецца ў той час і паказвае стан, у якім апынулася Сербія, як бачыць яго галоўны герой Улада, што працуе дальнабойшчыкам і перавозіць з Косава ў Бялград таямнічы груз… Фільм даўся стваральнікам няпроста і ўжо сёлета прайшоў з рэзанансам па некалькіх фестывалях. Але ён дазваляе адчуць краіну, якая праз асэнсаванне мінулага рухаецца далей.

 І ў дзіцячым кіно сербскія майстры імкнуцца ўглядацца ў сутнасць глыбокіх перажыванняў, пра што сведчыць карціна «Паляўнічыя на ведзьмаў» (рэж. Рашка Мількавіч). У конкурсе фільмаў для дзяцей і юнацтва на «Лістападзе» будзе нагода пазнаёміцца з хлопчыкам Ёванам, які існуе ў самоце з-за хваробы. Але калі хтосьці моцна хоча, каб разбурылася нябачная сцяна, што аддзяляе Ёвана ад іншых людзей, то гэта абавязкова павінна здарыцца. Так і кіно: дапамагае разбураць нябачныя перашкоды для паразумення.

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.