Вы тут

Пад Мінскам у 2019 годзе пачнуць масава вырабляць электракары


Масавую вытворчасць электрамабіляў Zotye ў вёсцы Абчак на заводзе "Юнісан" плануюць запусціць у першым квартале 2019 года, паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў.


У чэрвені гэтага года ў Кітаі паміж кампаніямі "Юнісан" і Zotye было падпісана пагадненне на зборку ў Беларусі 30 000 электрамабіляў для наступнай пастаўкі на рынкі краін СНД. Праект планавалі рэалізаваць да 2022 года. Яго кошт склала 560 млн даляраў.

Збіраць вырашылі міні-электракар Zotye E200 і седан Zotye Z500EV. Мяркуецца, што двухмесная крошка Zotye E200 з запасам ходу ў 200 км будзе каштаваць каля $17 тыс., а седан з запасам ходу да 250 км - звыш за $22 тыс.

Па словах В. Лапцева, з развіццём электратранспарту пачне змяняцца гарадская інфраструктура.

- Электратранспарт - перспектыўны напрамак, - адзначыў ён. - Але, каб гараджане пачалі больш актыўна карыстацца такімі машынамі, неабходна ўносіць змены ў праектаванне дваровай тэрыторыі. Зараз у нашых дварах не прадугледжаныя месцы для зарадкі электрамабіляў. І ўсё спраектавана настолькі аптымальна, што знайсці лішняе месца там няпроста - неабходна будзе абрэзаць, да прыкладу, зялёную зону альбо дзіцячую пляцоўку. Але, у прынцыпе, паколькі зарадная станцыя для электратранспарту дастаткова бяспечная і кампактная, у будучыні не выключаю магчымасці ўстаноўкі яе каля шматкватэрных дамоў.

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».